Лічыцца, што 14 верасня 335 г. адбылося асвячэнне святыні над пячорай Гробу Пана, у якім устанавілі знойдзены Крыж Збаўцы (адшукала крыж святая Алена, маці імператара Канстанціна). Каб шматлікія хрысціяне, прысутныя на ўрачыстасці, маглі ўбачыць вялікую святыню, біскуп узнімаў («узвышаў») Крыж над галовамі прысутных. У Рыме свята было ўведзена папам Грыгорыем I.