Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XVI Звычайную нядзелю, Год В (19 ліпеня)
15.07.2015 21:45

Пан запэўнівае нас сёння ў тым, што ёсць з намі ў кожную хвіліну і не пакідае нас адных. Маючы розныя крыўды ў сэрцы, якія ўчынены людзьмі, Ён збярэ нас у любым стане і дапаможа зноў стацца Ягоным статкам.

 
Кінафестываль “Magnificat” рыхтуецца пабіць уласны рэкорд
15.07.2015 16:05

Міжнародны каталіцкі кінафестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat” рыхтуецца пабіць уласны рэкорд. У гэтым годзе на кінафорум, які пачнецца 30 жніўня, адабраны 50 дакументальных стужак і тэлеперадач. Такой колькасці конкурсных прац за ўсю гісторыю фестываля ў праграме яшчэ ніколі не значылася.

 
Дождж не зламаў баявы дух удзельнікаў парафіяды Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
15.07.2015 14:53

З самай раніцы кожны з удзельнікаў ведаў, што змагацца на працягу дня прыйдзецца не толькі паміж сабой, але і з надвор'ем. Варта зазначыць, што дождж, які на працягу дня ішоў не адзін раз, не змог папсаваць настрой і баявы дух каталіцкай моладзі. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е, усё ж удалося правесці запланаваныя спаборніцтвы і конкурсы.

 
Форумы на тэму экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя пройдуць у Ватыкане
15.07.2015 14:23

21-22 ліпеня ў Ватыкане пройдуць два форумы, прысвечаныя праблемам экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя: семінар “Сучаснае рабства і змены клімату – абавязацельствы гарадоў” і сімпозіум “Росквіт, людзі і планета – дасягненні ўстойлівага развіцця ў нашых гарадах”.

 
Лацінаамерыканскія СМІ станоўча пра візіт Папы ў Паўднёвую Амерыку
15.07.2015 14:09

Лацінаамерыканскія СМІ станоўча падсумоўваюць васьмідзённы візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Амерыку 5-12 ліпеня, падчас якога Пантыфік наведаў Эквадор, Балівію і Парагвай. Папа з Аргенціны пакінуў у рэгіёне “моцны след” і “важныя пасланні”, - такое меркаванне пераважае ў большасці каментароў лацінаамерыканскіх медыя.

 
Гамілія на XVI Звычайную нядзелю, Год В (19 ліпеня)
15.07.2015 12:27

Уменне карысна адпачыць, уменне арганізаваць такі адпачынак для іншых з’яўляецца фактам сапраўднай любові да бліжняга. Калі бачым, што нашыя бліжнія патрабуюць адпачынку, бо стомленыя, то любоў у нашым сэрцы клапоціцца аб тым, каб мы стварылі неабходныя ўмовы адпачынку для іх.

 
Мц 11, 25–27
15.07.2015 03:00
«Ты схаваў гэта ад мудрых і адкрыў гэта дзецям»
 
15 ліпеня — XV Звычайны тыдзень
15.07.2015 03:00


 
Успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла
15.07.2015 03:00
 Успамін св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла
 
Дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе, адзначылі ў Палонцы
14.07.2015 17:57

13 ліпеня ў парафіі Маці Божай Шкаплернай y Палонцы (Пінская дыяцэзія, Баранавіцкі дэканат) адзначылі дзень малітоўнай памяці святароў і прадстаўнікоў свецкай інтэлігенцыі, расстраляных у 1942 годзе пад Баранавічамі. Асаблівым чынам ушанавалі памяць кс. Вінцэнтыя Кураса CSMA, які ў той перыяд абслугоўваў касцёл у Палонцы.

 
<< Першая < Папярэдняя 781 782 783 784 785 786 787 788 789 790 Наступная > Апошняя >>

Старонка 786 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.