Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Шчаслівае сужэнства. Сужэнства і праца — як знайсці раўнавагу?
16.06.2015 15:17

Калі сужэнства разумеецца як поўны дар з самога сябе і сапраўднае хрысціянскае пакліканне, то ўсё жыццё сужонкаў павінна асэнсоўвацца і будавацца на аснове гэтага разумення. У такім ключы неабходна разважаць пра розныя аспекты свайго жыцця, у тым ліку пра адносіны паміж прафесійнай дзейнасцю і сужэнствам.

 
Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
16.06.2015 14:43

15 чэрвеня ў Апостальскім палацы ў Ватыкане Папа Францішак сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Мітрапаліт, які прабываў у Рыме з працоўным візітам 14-15 чэрвеня, перадаў Пантыфіку прывітанне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 
Бразілія можа забараніць антыхрысціянскія выступы пасля ганебнага параду гомасексуалістаў
16.06.2015 14:12
Дэпутаты бразільскага парламенту прапануюць увесці крымінальную адказнасць за апаганьванне хрысціянскай веры і сімвалаў, на тле масавага незадаволення жыхароў краіны тым, як сябе паводзілі ўдзельнікі маршу гомасексуалістаў у гэтым годзе.
 
У Маскве прайшла вечарына памяці забітага рэжысёра фільма пра Яна Паўла ІІ
16.06.2015 12:10

У Маскоўскім тэатры музыкі і паэзіі Алены Камбуравай адбыўся вечар, прысвечаны памяці Тамары Якжыны, забітай у сакавіку 2015 года.

 
16 чэрвеня — XI Звычайны тыдзень
16.06.2015 03:00
1 чыт. 2 Кар 8, 1-9; Пс 146 (145), 2. 5-6. 7. 8-9а.
Ев. Мц 5, 43-48.

 
Мц 5, 43-48
16.06.2015 03:00
«Любіце ворагаў вашых»
 
Папа: толькі незалежная ад ідэалогіі гісторыя вядзе да праўды
15.06.2015 17:19

Гістарычныя даследаванні, калі яны не абумоўленыя ідэалогіяй, здольныя аб'ядноўваць людзей у праўдзе і лячыць старыя раны, сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з прадстаўнікамі чэшскіх пратэстанцкіх Цэркваў з нагоды 600-годдзя трагічнай смерці Яна Гуса.

 
Папа Францішак: адметнасці паміж бацькамі спрыяюць развіццю дзяцей
15.06.2015 16:15

Рым патрабуе маральнага і духоўнага адраджэння, што з’яўляецца заданнем новых пакаленняў, сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да ўдзельнікаў Дыяцэзіяльнага кангрэсу Рымскай дыяцэзіі, у адкрыцці якога прыняў удзел 14 чэрвеня. Форум на тэму перадачы веры ў сям’і будзе праходзіць да 16 чэрвеня.

 
У Ваўкавыску адбылося асвячэнне касцёла
15.06.2015 16:01

13 чэрвеня ў парафіі Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску адбылося асвячэнне касцёла. На ўрачыстасць прыбылі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 
Асвячэнне алтара Маці Божай Будслаўскай адбылося ў Бабруйску
15.06.2015 15:50

14 чэрвеня ў бабруйскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пры ўдзеле вялікай колькасці вернікаў з Бабруйска і ваколіц быў урачыста асвячаны новазбудаваны алтар Маці Божай Будслаўскай. Святую Імшу і абрад асвячэння алтара ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

 
<< Першая < Папярэдняя 811 812 813 814 815 816 817 818 819 820 Наступная > Апошняя >>

Старонка 816 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.