«Таму так маліцеся »
16 чэрвеня дыяканы Дзмітрый Папенюк, Віталій Пякевіч і новапрэзбітэр Чэслаў Ладыка атрымалі дыпломы аб заканчэнні духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі, якую праходзілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
17 чэрвеня адбыліся юбілейныя ўрачыстасці 25-годдзя з часу заснавання Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У гэты адметны дзень навучальную ўстанову наведалі многія шаноўныя госці, былыя выкладчыкі і выпускнікі семінарыі, якія сёння служаць у розных частках Беларусі.
Папа Францішак нагадаў, што 18 чэрвеня будзе выдадзена яго энцыкліка пра клопат аб “супольным доме”, якім з’яўляецца стварэнне.
14 чэрвеня ў Верцялішках каля Гродна біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў крыж і зямлю пад будаўніцтва новага касцёла. Ва ўрачыстасці асвячэння ўдзельнічала духавенства і шматлікія вернікі.
У пасольстве Ватыкана ў Расіі выказалі гатоўнасць прытрымлівацца будучага закона аб праверцы рэлігійных арганізацый на прадмет замежнага фінансавання. 16 чэрвеня профільны камітэт Дзярждумы ўхваліў адпаведныя папраўкі.
17 чэрвеня адышла ў вечнасць Марыя Вуйтовіч – маці а. Багуслава Вуйтовіча, пробашча парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Гальшанах (Гродзенская дыяцэзія).
Тэме жалобы ў сям’і прысвяціў Папа Францішак сваю катэхезу падчас агульнай аўдыенцыі 17 чэрвеня. Святы Айцец падкрэсліў, што Езус спачувае ўсім людзям, пакутуючым з прычыны смерці сваіх блізкіх, і заклікаў перажываць расcтаванне з імі ў святле веры ва Уваскрослага Хрыста.
17 чэрвеня 2015 г., пабернардынскі касцёл у ГроднеAby sprawa formacji nowych kapłanów nigdy nie przestała
27 чэрвеня Папа Францішак узначаліць Звычайны кансісторый па некаторых кананізацыйных справах. Аб гэтым паведаміла Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторый распачнецца цэлебрацыяй Літургіі гадзін.