Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Канцэрт старадаўняй музыкі для лютні прайшоў у мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы
15.06.2015 14:49

Канцэрт старадаўняй музыкі для лютні адбыўся 13 чэрвеня ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы.

 
У нігерыйскай дыяцэзіі Майдугуры знішчана 350 святыняў
15.06.2015 12:22

350 разбураных святыняў і пяць тысяч забітых католікаў — трагічныя лічбы дзейнасці ісламскіх фундаменталістаў у дыяцэзіі Майдугуры ў Нігерыі. Дыяцэзія размешчана ў паўночнай частцы афрыканскай краіны і з 2009 года знаходзіцца пад уладай ісламісцкай групоўкі «Бока Харам». З-за крывавых дзеянняў групоўкі больш за 100 тысяч католікаў былі вымушаны пакінуць свае дамы. Палова з 40 пастырскіх цэнтраў была знішчана.

 
Арцыбіскуп Макшыцкі пракаментаваў сустрэчу Папы з Уладзімірам Пуціным
15.06.2015 12:20

На мінулым тыдні Папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і заклікаў маліцца за яго, аднак гэта зусім не сведчыць пра падтрымку Святым Пасадам палітыкі РФ, лічыць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі.

 
Штогадовыя ўрачыстасці св. Антонія прайшлі на Серафінавай Гары каля Суціна
15.06.2015 12:17

13 чэрвеня штогадовыя ўрачыстасці св. Антонія на Серафінавай Гары каля Суціна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) сабралі мноства вернікаў з усёй Беларусі і з-за мяжы. Як і кожны год, у аддаленым лясным кутку Пухавіцкага раёна сабраліся вернікі, каб памаліцца аб вечным супакоі пахаваных тут продкаў і ўшанаваць памяць апекуна гэтага месца.

 
15 чэрвеня — XI Звычайны тыдзень
15.06.2015 03:00
1 чыт. 2 Кар 6, 1-10; Пс 98 (97), 1. 2-3ab. 3cd-4.
Ев. Мц 5, 38-42.

 
Мц 5, 38-42
15.06.2015 03:00

«Я вам кажу не працівіцца злому»

 
У парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску прайшла парафіяльная ўрачыстасць
14.06.2015 23:46

14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску вернікі, нягледзячы на нязручнасці, звязаныя з перабудовай касцёла, урачыста адсвяткавалі ў часовай капліцы фэст у гонар свайго святога.

 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафiю ў Дзяржынску ў 25-годдзе святарства яе пробашча (+фотарэпартаж)
14.06.2015 17:24

14 чэрвеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначалiў святую Iмшу ў парафii Св. Ганны ў Дзяржынску, падчас якой пробашч парафіі кс. Рышард Пежхала, якi належыць да Кангрэгацыі Мiсiянераў Святой Сям'i, адзначаў сярэбраны юбiлей прэзбітэрскага пасвячэння.

 
Папа: жыць так, каб быць каштоўным у вачах Бога, які асабліва любіць простых і сціплых
14.06.2015 16:01

"Божае Валадарства патрабуе нашага супрацоўніцтва, але перш за ўсё з'яўляецца ініцыятывай і дарам Пана", - сказаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 14 чэрвеня на плошчы св. Пятра. Таксама Пантыфік заклікаў вернікаў кожны дзень чытаць урывак са Святога Пісання.

 
Папа падтрымаў работнікаў, якія абараняюць права на працу
14.06.2015 15:51

“Я побач з усімі работнікамі, якія салідарна абараняюць права на працу”, якое з’яўляецца правам да годнасці, сказаў Папа Францішак пасля малітвы “Анёл Панскі” 14 чэрвеня на плошчы св. Пятра.

 
<< Першая < Папярэдняя 811 812 813 814 815 816 817 818 819 820 Наступная > Апошняя >>

Старонка 817 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.