13 сакавіка ў межах візіту ў Беларусь Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам. Сустрэча адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай Праваслаўнай Царквы.
13 сакавіка Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін у межах свайго візіту ў Беларусь сустрэўся з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Макеем.
Сёння спаўняецца два гады з таго вясновага дня 13 сакавіка, калі арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Хорхе Марые Берголіо быў абраны Папам.
З 6 па 8 сакавіка ў кляштары сясцёр кармэлітанак Дзіцяткі Езуса ў Гудагаі (Гродзенская дыяцэзія) ужо ў пяты раз сабраліся дзяўчаты з розных гарадоў і вёсак Беларусі, каб наладзіць свае «духоўныя батарэйкі», прабываючы з Богам на малітве і слухаючы Яго Слова.
Свята 8 сакавіка — Міжнародны дзень жанчын — не абмінула і араторый св. Яна Боско ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія). Пасля дзіцячай святой Імшы дзеці сабраліся ў араторыі, каб разам правесці час і павіншаваць адзін аднаго.
«Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Яго»
12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны.
15 сакавіка ў Беларусь прыбыў Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін. Пра значэнне гэтага візіту распавяла Catholic.by намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына.
«Задача пабудовы міру патрабуе ад Святога Пасада канкрэтных дзеянняў, накіраваных на дасягненне «братэрства» і мірнага «суіснавання» народаў у рамках міжнароднага права», — адзначыў Дзяржсакратар кардынал П’етро Паралін, звяртаючыся 11 сакавіка да студэнтаў і выкладчыкаў Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта.