Зараз вядомым беларускім каталіцкім малітоўнікам, які распрацавала моладзь з мінскай парафіі ў Сухарава, змогуць карыстацца ўладальнікі не толькі смартфонаў на Android, але і ўладальнікі іPhone і iPad.
З 12 красавіка — свята Божай Міласэрнасці — па ініцыятыве хрысціянскіх вернікаў розных канфесій распачынаецца «Няспынная малітва за Беларусь».
«Хрысціянін не мае кампрамісных шляхоў: калі не дазволіць Божай міласэрнасці дакрануцца да сябе і не любіць бліжняга, стане крывадушнікам, які ўсё разбурае, замест таго, каб чыніць дабро», — адзначыў Папа Францішак 12 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.
Напярэдадні свайго прылёту ў Мінск Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка кардынал П’етро Паралін выказаў спадзяванне, што яго візіт падтрымае дыпламатычныя намаганні дзяржаўных уладаў краіны па мірным вырашэнні крызісу ва Украіне.
Летам 2015 года адбудзецца міжнародны калёквіум, прысвечаны ўкладу брата Ражэ ў тэалагічную думку. На калёквіум запрашаюцца маладыя багасловы да 40 гадоў — студэнты тэалагічных факультэтаў, даследчыкі, а таксама тыя, хто пасвяціў сябе служэнню Царкве.
У Вялікі чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме «Рэбібія». Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя — як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Папа Францішак абмые ногі, згодна з абрадам, уласцівым гэтай літургіі.
Унікальную Біблію 1888 года выдання прадэманструюць у Гомельскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна, дзе сёння пройдзе Дзень праваслаўнай кнігі.
«Хто не са Мною, той супраць Мяне»
З 12 па 15 сакавіка па запрашэнні беларускіх уладаў адбываўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь Яго Эмінэнцыі кардынала П'етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка.