Падчас агульнай аўдыенцыі 27 сакавіка Святы Айцец Францішак звярнуўся з заклікам аб міры ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. «Я заклікаю, каб неадкладна было спынена насілле і рабаванні і каб як мага хутчэй было знойдзена палітычнае вырашэнне крызісу, якое б вярнула мір і згоду гэтай дарагой мне краіне, што ўжо на працягу доўгага часу пазначана канфліктамі і падзеламі», — сказаў Папа.
19 студзеня папа Бэнэдыкт ХVІ накіраваў тэлеграму новаму Патрыярху Александрыйскаму Ісааку Ібрагіму Сідраку. Абранне Патрыярха адбылося 16 студзеня на пасяджэнні Сіноду Біскупаў Копцкага Касцёла ў Егіпце.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве за мір у Сірыі. Пантыфік падзяліўся сваім болем за-за цярпення сірыйскага народa і заклікаў спрыяць абароне свабоды сумлення.
«Верным слугой, руплівым святаром і здольным дыпламатам» назваў у спачувальнай тэлеграме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI Апостальскага Нунцыя ў Кот-д’Івуары. Арцыбіскуп Амвросій Мадтха трагічна загінуў 8 снежня ў аўтакатастрофе падчас душпастырскага падарожжа на паўночным захадзе гэтай афрыканскай краіны.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 5 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да паяднання варагуючых бакоў канфлікту ў Ківу (Дэмакратычная Рэспубліка Конга). Гэты канфлікт працягваецца з 2004 года.
Каштоўнасць лакальных культур Афрыкі і значэнне Касцёла ў захаванні міру і паяднання сталі тэмай размоваў, якія Прэзідэнт Беніна Томас Яі Боні правёў 19 лістапада ў Ватыкане.
18 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI павіншаваў Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ з інтранізацыяй на гэтую пасаду. Іерарх быў абраны кіраўніком Копцкай Царквы 4 лістапада.
16 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэзідэнта Рэспублікі Кот-д’Івуар Аласана Уатара. Падчас сустрэчы былі падкрэслены сардэчныя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Кот-д’Івуар, і зроблена ацэнка таго, як Касцёл можа дапамагчы дабру гэтай краіны, умацоўваючы спакой, спрыяючы абароне правоў чалавека, дыялогу і нацыянальнаму прымірэнню.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI склаў віншаванні з нагоды абрання новага Патрыярха Копцкай Праваслаўнай Царквы Тавадраса ІІ. У спецыяльнай тэлеграме Папа перадаў свае добрыя пажаданні новаабранаму іерарху, а таксама ўсім хрысціянам-коптам.
Аб тым, што з клопатам сочыць за лёсам жыхароў усходняй часткі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, сказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сённяшняй малітвы «Анёл Панскі». Папа запэўніў аб сваёй малітве за мір і знаходжанне шляху дыялога ў гэтай краіне.
5 верасня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прывітаў удзельнікаў кангрэса свецкіх вернікаў Афрыкі «Быць сведкам Езуса Хрыста ў сучаснай Афрыцы», які праходзіць 4–9 верасня ў сталіцы Камеруна, Яундзе. Папа звярнуў увагу на небяспеку, звязаную з матэрыяльнымі, духоўнымі і маральнымі праблемамі, выкліканымі секулярызацыяй, але ў той жа час падкрэсліў, што Афрыка мае дастаткова «духоўных рэсурсаў, каштоўных для нашага часу».
У суботу 19 лістапада 2011 г., у другі дзень візіту ў Бенін, Святы Айцец сустрэўся са святарамі, а таксама з біскупамі Афрыканскага кантынента. «Праз вашую асабістую харызму, жывучы ў духу адкрытасці і паўсюднасці Касцёла, вы здолееце ўносіць уклад ў гарманічнае аб’яўленне бясконцасці Божых дароў на службе ўсяму чалавецтву», — адзначыў Пантыфік.
Рашэннем Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Замбіі (Паўднёвая Афрыка) створана новая дыяцэзія з цэнтрам у горадзе Кабвэ. На яе тэрыторыі пражываюць каля мільёна чалавек, сярод якіх — 140 тысяч католікаў.
«З глыбокай трывогай я сачу за навінамі, якія прыходзяць з краін Афрыканскага Рога, у прыватнасці з Самалі, якая церпіць з прычыны моцнай засухі. У некаторых рэгіёнах Афрыкі ідуць моцныя дажджы, якія выклікалі гуманітарную катастрофу. У пошуках ежы і дапамогі многія людзі ўцякаюць ад гэтага страшэннага бедства», — адзначыў Святы Айцец у нядзелю 17 ліпеня 2011 г.
Глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у Лівіі і запэўніванне ў духоўнай блізкасці з яе жыхарамі выказаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з вернікамі на нядзельнай малітве «Анёл Панскі» 20 сакавіка 2011 г. у Ватыкане. Папа заклікаў палітыкаў і вайскоўцаў, якія дзейнічаюць у краіне, забяспечыць жыхарам бяспеку і дадаў, што моліцца аб міры для ўсяго рэгіёну Паўночнай Афрыкі.
Няхай улады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга імкнуцца пакласці канец вайне, якая яшчэ працягваецца ў некаторых правінцыях гэтай краіны, — заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у звароце да новага пасла Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (Афрыка) у Апостальскай Сталіцы. Святы Айцец звярнуў увагу, што Конга перажывае зараз асабліва цяжкія і трагічныя хвіліны, а сляпое і бязлітаснае насілле, якое пануе там, сее знішчэнне і смерць.
5 сакавіка 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю каталіцкім бісупам Уганды ў межах візіту іерархаў ad limina Apostolorum у Ватыкан. Падчас сустрэчы Папа заклікаў святароў і свецкіх вернікаў гэтай афрыканскай краіны да супрацьстаяння спакусам матэрыялістычнай культуры індывідуалізму, якая ўсталявалася сёння ў многіх краінах свету. Таксама Пантыфік нагадаў аб важнасці шанавання сакрамэнту сужэнства ў яго адзінстве і непарыўнасці і прызнання святога права на жыццё.
Усяго 18 матэрыялаў адзначана цэтлікам Афрыка.