8 жніўня ўпершыню адбудзецца пешая пілігрымка Масты-Рось. Пілігрымка вырушыць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.
З 7 па 9 жніўня адбудзецца VII пешая пілігрымка Свіслач – Шылавічы – Рось.
Айцы марыяне з парафii Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыi (Мiнск, м-н Сухарава) запрашаюць у аўтобусную пiлiгрымку 7-8 жнiўня ў Росiцу (Верхнядзвiнскі р-н Вiцебскай вобл.) на ўрачыстасцi ў гонар благаслаўлёных мучанiкаў Юрыя Кашыры i Антонiя Ляшчэвiча (з начным чуваннем).
Айцы марыяне, як і штогод, запрашаюць прыняць удзел ва ўрачыстасцях у Росіцы. 7-8 жніўня ў в. Росіца Верхнядзвінскага р-на збяруцца веруючыя, каб ушанаваць памяць мучаніцкай смерці благаслаўлёных а. Юрыя Кашыры і а. Антонія Ляшчэвіча.
З 7 па 10 жніўня пройдзе XIV пешая пілігрымка Гродна – Рось. Маршрут пілігрымкі: Гродна - Квасоўка - Вялікія Эйсманты - Рэпля - Рось.
11-16 жніўня ў Баранавічах адбудзецца семінар-трэнінг па сузалежнасці “Свет межаў”. Семінар-трэнінг будзе праводзіць с. Ірынея Шчарбакова, клінічны псіхолаг, і каталіцкі святар.
11-14 жніўня ў Оршы (парафія Св. Юзафа, вул. Савецкая, 6) адбудзецца І Парафіяда Віцебскай дыяцэзіі.
15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, свята парафіі перажываюць вернікі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Магілёва. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB з гэтай нагоды апублікаваў запрашэнне да ўдзелу ў свяце.
Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Красным (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Маладзечанскі дэканат) запрашае на парафіяльны фэст, які адбудзецца 15 жніўня, ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
16 жніўня ў парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мінску (Серабранка, вул. Пляханава, 28/1) адбудзецца галоўная ўрачыстасць юбілейнага года для Салезіянскай сям’і – святкаванне 200-годдзя з дня нараджэння св. Яна Боско.
17–21 жніўня ў кляштары сясцёр місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах (пр-т Савецкі, 18) пройдуць фотарэкалекцыі.
З 15 па 25 жніўня адбудзецца XXIII Экуменічная пілігрымка ў санктуарый Маці Божай Міласэрнасці ў Вільні Беласток – Гродна – Вільня. Падчас прабывання пілігрымаў у Гродне да іх могуць далучыцца вернікі з Беларусі.
З 20 па 22 жніўня ў парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў в. Лебедзева (Маладзечанскі дэканат) пройдуць адмысловыя духоўныя практыкаванні для Літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Яны будуць вельмі карыснымі для аднаўлення і ўзмацнення сіл кожнага, хто прагне такім чынам служыць людзям і Богу.
Штогод 21-22 жніўня на святочны фэст у санктуарыі Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне каля Пінска збіраюцца многія сотні пілігрымаў з розных куткоў Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, каб перад цудадзейным абразом Багародзіцы узнесці малітвы просьбы і падзякі.