Звычаі і абрады Вялікадня |
Усяго патроху |
16.04.2014 10:06 |
Вялікдзень — гэта свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго стварэння ў Езусе Хрысце. Вялікдзень таксама называюць Пасхай, што з габрэйскай мовы азначае пераход. Свята Вялікадня ўзяло свой пачатак ад габрэйскай Пасхі, святкаванне якой было звязана з выйсцем выбранага народу з егіпецкай няволі ў абяцаную зямлю. Габрэі святкавалі Пасху ў 14-ы дзень луннага месяца Нісан. Менавіта тады і адбылася Хрыстовая Пасха, пераход Езуса праз смерць да хвалы ўваскрасення. На Нікейскім Саборы ў 325 годзе было прынята, што Вялікдзень у Касцёле будзе адзначацца ў першую нядзелю пасля першага вясенняга паўналуння. Адным з атрыбутаў велікодных дзён з’яўляецца фарбаванае (пераважна чырвонае) яйка. Паводле біблейскага падання, Марыя Магдалена прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка як сімвал невіноўнасці Хрыста і сведчанне таго, што ўвесь свет адказны за Яго пралітую кроў. Акрамя таго, яйка — сімвал кругазвароту і бясконцасці жыцця. У Беларусі дагэтуль існуе звычай прыносіць велікодныя яйкі ў падарунак. Першапачаткова яйкі фарбавалі ў чырвоны колер (крашанкі), пазней — размалёўвалі рознымі ўзорамі (пісанкі). Яшчэ адна прыкмета Вялікадня ў Беларусі — валачобніцтва. Гуртамі ў 8-10 чалавек вяскоўцы хадзілі па хатах на чале з «пачынальнікам». Апошні меў самую адказную місію — ён спяваў валачобную песню, якая магла мець да 150 радкоў. Астатнія — «падхватнічкі» — спявалі рэфрэн. У гурце абавязкова былі музыкі. Гаспадары шчыра адорвалі валачобнікаў пачастункамі. У сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў.
У кожнай сям’і раніцай у Вялікую суботу рыхтуюцца стравы да асвячэння. Хлеб прыпамінае «хлеб жывы, які сышоў з нябёсаў», вяндліны ці велікодны баранак — на ўспамін пасхальнага баранка, а таксама яйка — сімвал новага жыцця, якое нясе ўваскрослы Хрыстус, і соль, якая ахоўвае нас ад сапсаванасці. Велікодны баранак сімвалізуе біблейскага пасхальнага баранка, які быў прадвесцем Баранка-Хрыста, забітага і ўваскрослага, які сваёй крывёй збавіў свет ад вечнай смерці. На велікодны стол таксама пажадана падаць асвечаную соль, хрэн і перац, якія прыпамінаюць біблейскія горкія травы.
Урачысты стол накрываецца белым абрусам з залатой стужкай, на які ставяцца галінкі вярбы, асвечаныя яйкі, прарошчаная пшаніца ці буйміна, барвенак ці самшыт. Зеляніна сімвалізуе новае жыццё, атрыманае падчас святога хросту. У цэнтры стала можа быць змешчаны сямейны пасхал, велікодны баранак і асвечаныя яйкі, хлеб і соль (т. зв. свянцонка). Таксама можна загадзя падрыхтаваць асвечаную ваду і крапідла. Бацька запальвае сямейны пасхал і, уздымаючы яго, кажа: Усе адказваюць: Потым бацька чытае ўрывак са Святога Пісання (Лк 24, 36-43): Усе адказваюць: Працягвае далей: Бацька акрапляе асвечанай вадой усіх прысутных, увесь дом, двор і гаспадарчыя будынкі. Падчас акраплення можна заспяваць велікодную песню: Бацька віншуе з Вялікаднем: Бацька працягвае: Усе адказваюць: Бацька кожнаму падае кавалак асвечанага яйка, пасля чаго ўсе сядаюць за стол і з радасцю спажываюць велікодны пасілак. Пасля снядання ўсе моляцца словамі: За гэты пасілак, за ўсе Твае дабрадзействы і за пакліканне нас да вечнага жыцця праслаўляем Цябе, Божа, праз уваскрослага нашага Пана Езуса Хрыста, які з Табой жыве і валадарыць на вякі вечныя. Амэн. Падрыхтаваў кс. Аляксей Юркайць |