Заўсёды ў чаканні |
Усяго патроху |
27.12.2015 00:00 |
Калі праходзіць тое, да чаго чалавек актыўна рыхтаваўся і чаго доўга чакаў, то можа наступіць расчараванне. Так бывае са святамі: Адвэнт больш працяглы, чым перыяд Божага Нараджэння, і сумна, што святы скончацца. Адвэнт быў для нас радасным чаканнем, якое праяўлялася ў рэфлексіі над уласным жыццём. Мы рабілі пастановы, штосьці змаглі рэалізаваць, штосьці — не… Аднак Адвэнт рыхтаваў нас не толькі да 25 снежня, але і да другой сустрэчы з Хрыстом у канцы часоў. Пасля гэтай сустрэчы чалавек з душой і целам будзе вечна перажываць тое, што выбраў: ён будзе назаўсёды з Богам або назаўсёды без Яго. Бог стаў чалавекам і не перастаў быць Богам – гэта тое, што адбылося ў Бэтлееме. Бог паставіў сваю палатку паміж намі — шацёр малітвы і Эўхарыстыі, у які можа ўвасці кожны зямны пілігрым. |