Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заўсёды ў чаканні
Усяго патроху
27.12.2015 00:00

Калі праходзіць тое, да чаго чалавек актыўна рыхтаваўся і чаго доўга чакаў, то можа наступіць расчараванне. Так бывае са святамі: Адвэнт больш працяглы, чым перыяд Божага Нараджэння, і сумна, што святы скончацца. 

Адвэнт быў для нас радасным чаканнем, якое праяўлялася ў рэфлексіі над уласным жыццём. Мы рабілі пастановы, штосьці змаглі рэалізаваць, штосьці — не…

Аднак Адвэнт рыхтаваў нас не толькі да 25 снежня, але і да другой сустрэчы з Хрыстом у канцы часоў. Пасля гэтай сустрэчы чалавек з душой і целам будзе вечна перажываць тое, што выбраў: ён будзе назаўсёды з Богам або назаўсёды без Яго.

Мы не ведаем, калі нашая зямная пілігрымка скончыцца, таму яна і становіцца для нас доўгім Адвэнтам. Хтосьці чакае з думкай, што ўсе нашыя зямныя выпрабаванні — гэта нішто ў параўнанні з той узнагародай, якую Бог падрыхтаваў нам у вечнасці. Сапраўды, гэта праўда, але быць з Богам азначае мець у сэрцы радасць і спакой ужо тут і цяпер, нягледзячы на знешнія абставіны.


Бог стаў чалавекам і не перастаў быць Богам – гэта тое, што адбылося ў Бэтлееме. Бог паставіў сваю палатку паміж намі — шацёр малітвы і Эўхарыстыі, у які можа ўвасці кожны зямны пілігрым.

Кс. Кірыл Бардонаў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.