«Хачу» і «трэба» — куды схіляцца вагі? |
Псіхалогія і вера. Cтаронка Наталлі Станкевіч |
20.06.2013 17:43 |
Напэўна, кожны чалавек у сваім жыцці трапляў у такое становішча, дзе быў вымушаны рабіць выбар паміж сваімі прагненнямі, жаданнямі, марамі — і пачуццём доўгу, паміж «хачу» і «трэба». І, напэўна, выбар гэты ні для каго не быў простым. Больш за тое — няма ніякіх «рацэптаў» адносна таго, як гэты выбар рабіць. Можа скласціся ўражанне, што хрысціянам у такой сітуацыі прасцей: маўляў, абірай доўг — не памылішся! Сам Хрыстус сказаў браць крыж на рамёны! Але ўсё далёка не так проста. Калі працягваць цытаваць Евангелле, мы сустрэнем там словы Збаўцы «міласэрнасці хачу, а не ахвяры»... У сённяшняй размове я хацела б звярнуць вашую ўвагу, шаноўныя чытачы, на тое, што гэты выбар ніколі не бывае адназначным. Можна сказаць, што чалавек, які абірае паміж «хачу» і «трэба», знаходзіцца, па сутнасці, на скрыжаванні двух сусветаў: унутранага — сусвету сваіх жаданняў, і знешняга — куды ўваходзяць, у тым ліку, сацыяльныя патрабаванні, уяўленні аб тым, што слушна, што справядліва і г.д. Выбраць кірунак на гэтых ростанях вельмі складана яшчэ і таму, што гэтыя два сусветы вельмі цесна пераплецены паміж сабой. Сапраўды: як чалавек засвойвае ўяўленні аб добрым і злым? Зразумела, праз навучанне бацькоў, настаўнікаў, катэхетаў; праз свае назіранні — напрыклад, дзіця заўважае, што за нейкі ўчынак яго хваляць, а за нейкі — караюць... Адным словам, знешняя, сацыяльная і культурная рэальнасць уплывае на сістэму каштоўнасцяў чалавека. І тады можна сказаць, што разуменне дабра і зла залежыць ад таго, дзе чалавек нарадзіўся, у якім асяроддзі ён жыве. Напрыклад, мець чатыры жонкі — гэта гонар для мусульманіна (значыць, ён дастаткова заможны, каб утрымліваць іх усіх) — і грэх чужаложства для хрысціяніна. Наталля Станкевіч |
tt З пытаннямі або прапановамі тэм можна звяртацца да аўтара на паштовую скрыню n.stankevich@catholic.by. Адказ можа быць як у выглядзе матэрыяла, так і асабістага характару. |