«Чацвёртая велікодная нядзеля называецца Нядзеляй Добрага Пастыра. У гэты дзень мы распачынаем таксама тыдзень малітваў аб святарскім і законным пакліканні да служэння ў Касцёле. Падтрымка жывой і непарыўнай малітвы ў інтэнцыі пакліканняў з’яўляецца нашым першым абавязкам», — адзначаецца ў паведамленні.
«Ужо шмат гадоў як у Паўсюдным Касцёле, так і ў Касцёле ў нашай краіне практыкуецца так званае “Духоўнае ўсынаўленне”, — адзначаюць біскупы. — Гэтая малітва трывае дзевяць месяцаў і найбольш урачыста распачынаецца на Звеставанне Пана».
«Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца да святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў маліцца аб поспеху гэтага візіту і заклікае прыняць актыўны ўдзел у набажэнствах. Асабліва запрашаюцца моладзь і дзеці на сустрэчу і малітву з кардыналам П'етро Паралінам», — адзначаецца ў звароце.
«У Касцёле ў Беларусі стала добрым звычаем тое, што кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля “Сaritas”, калі мы скіроўваем нашы думкі не толькі да таямніц, звязаных з мукай нашага Пана Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць нашай дапамогі», — гаворыцца ў лісце.
«Некалькі дзён таму позірк усяго свету быў прыцягнуты да нашай краіны. У Мінску адбылася вельмі важная сустрэча ў так званым нармандскім фармаце, мэтай якой было выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння канфлікту ва Украіне», — адзначаецца ў паведамленні.
29 снежня ў Душпастырскім цэнтры ККББ адбылася сустрэча Рады па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня Рады.
«Няхай новы год прынясе вам новыя сілы для ўзаемнага прабачэння, бо толькі тады мы зможам эфектыўна бараніць жыццё ад першых хвілін аж да натуральнай смерці. Вера ў Нараджэнне Езуса Хрыста няхай учыніць вас здольнымі да служэння ў імя жыцця чалавечай асобы», — адзначаецца ў паведамленні.
5 снежня 2014 г. у Душпастырскім цэнтры ККББ у Мінску адбылося 58-е пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, на якім прысутнічалі ўсе члены і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. У пасяджэнні таксама прыняў удзел Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.
Біскупы Беларусі павіншавалі Супольнасць дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі епіскапату Польшчы з 25-годдзем. У лісце на імя дырэктара супольнасці кс. Лешэка Крыжа TChr беларускія іерархі падзякавалі за духоўную і матэрыяльную дапамогу Касцёлу ў Беларусі.
З волі Святога Айца Францішка ад першай нядзелі Адвэнту 2014 года да 2 лютага 2016 года ва ўсім Паўсюдным Касцёле будзе перажывацца Год кансэкраванага жыцця.
Традыцыйна ў II Нядзелю Адвэнту прыпадае Дзень малітвы за тых, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Заахвочваем усіх вернікаў узнесці малітвы ў інтэнцыі ахвярадаўцаў нашага Касцёла. Многія людзі добрай волі моляцца і складаюць матэрыяльныя ахвяры на патрэбы ў развіцці нашага Касцёла, а асабліва дапамагаюць касцёльным супольнасцям, якія знаходзяцца ў розных патрэбах.
Пробашч гродзенскай катэдры кс. Ян Кучынскі, дэлегат Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, прыбыў у Ватыкан для ўдзелу ў пасяджэнні спецыяльнага папскага камітэта, які займаецца арганізацыяй Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Кангрэс пройдзе 25-31 студзеня 2016 года ў Філіпінах.
26 верасня на пазачарговым пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі быў разгледжаны і прыняты тэкст статута Вышэйшай духоўнай навуковай установы «Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.
“Занепакоеныя сённяшняй сітуацыяй у гэтай краіне, дзе хрысціян пераследуюць, і заахвочаныя словамі Папы Францішка і яго ініцыятывамі на карысць міру ў свеце, звяртаемся да вас, браты і сёстры, з заклікам да гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту”, — адзначаецца ў паведамленні.
«Апошнія драматычныя падзеі ва Украіне з’яўляюцца для нас матывам, каб звярнуцца да вас, браты і сёстры, з заклікам да далейшай гарачай малітвы ў інтэнцыі мірнага вырашэння нарастаючага канфлікту ў гэтай краіне. Таму звяртаемся да ўсіх вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, каб найбліжэйшыя дні былі напоўнены малітвай за Украіну», – гаворыцца ў паведамленні.