У сувязі з інфармацыяй, якая з’явілася ў СМІ з прычыны выдання «Энцыклапедычнага слоўніка рэлігійнай лексікі беларускай мовы» (Мінск 2013, аўтары: У. Завальнюк, М. Прыгодзіч, В. Раманцэвіч), які быў прадстаўлены ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце на кніжнай выставе, што ладзілася ў межах XV Міжнароднага з’езда славістаў, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што выданне гэтай кнігі, адным з аўтараў якой з’яўляецца ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, — гэта выключна асабістая ініцыятыва аўтараў слоўніка.