Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь з Беларусі прыняла ўдзел у злёце валанцёраў у Польшчы
Дабрачыннасць
06.03.2012 16:00

У канцы лютага 2012 г. у Ожышы (Польшча) у межах праекта «Трансмежны валантарыят у Еўрарэгіёне Нёман» быў арганізаваны злёт валанцёраў трох краін: Беларусі, Польшчы і Літвы.

Цэнтральнай ідэяй злёту быў абмен вопытам паміж трыма краінамі па развіцці валанцёрскай і дабрачыннай дзейнасці.

Удзельнікаў злёту прывітаў дырэктар «Карытас» г. Элк кс. Дарыюш Кручыньскі, які адзначыў, што валанцёрства ў наш час з’яўляецца адной з асноваў паспяховага фарміравання асобы маладога чалавека. Кіраўніцтва «Карытас» Элкскай дыяцэзіі падрыхтавала цікавую праграму для знаёмства ўдзельнікаў, якая была накіравана на стварэнне працаздольнасці ў групе.

Злёт быў задуманы як мерапрыемства, на якім валанцёры з розных краін маглі б абмяняцца вопытам. Менавіта таму праграма ўключала не толькі наведванне праектаў «Карытас», але і культурную праграму.

Аб’яднаўшыся ў групы, моладзь змагла наведаць найбольш значныя праекты «Карытас» Элкскай дыяцэзіі і ўнесці свой невялікі ўклад. Варта адзначыць наведванне дома начнога прабывання і дома дзіцяці.

Адным з пунктаў праграмы была прэзентацыя гісторыі і культуры сваёй краіны, якая завяршылася тэстам, дзе моладзь мела магчымасць прадэманстраваць свае веды па той ці іншай краіне. Таксама кожны з прысутных бакоў прадставіў прэзентацыю па развіцці валанцёрскай дзейнасці ў сваёй краіне, мэтай якой было паказаць, як шмат самых розных людзей бескарысна робяць дабро. Падчас прэзентацыі многія распавядалі, як пачалі сваю валанцёрскую дзейнасць, у якіх праектах удзельнічаюць сёння. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі былі запрошаны на святочную вячэру.

Праграма мерапрыемства была вельмі насычанай і спрыяла стварэнню сяброўскай атмасферы. Па заканчэнні злёту ўсе яго ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты. Для большасці з іх валанцёрская дзейнасць — не толькі спосаб самавыяўлення або спроба знайсці справу па душы, але і ўнутраная патрэба дапамагаць людзям. Моладзь лічыць, што, ажыццяўляючы сацыяльна карысныя справы, яна набывае працоўныя навыкі, веды і прафесійны вопыт.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў