Парафія ў Іўі стала онлайн-удзельніцай беатыфікацыйнай літургіі Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
02.05.2011 17:43 |
Падчас адкрыцця выявы Вялікага Папы, змешчанай на цэнтральным балконе базылікі Святога Пятра, сімвалічна была адкрыта і яго выява ў іўеўскім касцёле. У межах мерапрыемства была арганізавана і выстава, прысвечаная Папу-славяніну. Увага беларускага народа да гэтай падзеі — відэапаказ трансляцыі ў касцёлах краіны, спецыяльныя набажэнствы і чуванні — яшчэ раз падкрэслівае, як ён любіў і чакаў папу Яна Паўла ІІ. А цяпер радуецца яго прабыванню ў Нябесным Валадарстве і магчымасці выпрошваць ласкі ў Бога праз яго заступніцтва. |
Фотарэпартаж |