Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў Геранёнах |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
07.12.2011 16:57 |
4–6 снежня 2011 г. у парафіі Св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах адбываліся адвэнтавыя рэкалекцыі. Падчас іх вернікі разважалі аб тым, што трэба рабіць, каб пасля смерці душа магла жыць вечна. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Юрый Марціновіч. Святар звярнуў увагу вернікаў на тое, што найперш неабходна пазбаўленне ад граху, які з’яўляецца хваробай душы, а калі хваробу не вылечыць у адпаведны час, яна прывядзе да гібелі. 6 снежня, ва ўспамін св. Мікалая, рэкалекцыяніст прыгадаў постаць гэтага святога і заахвоціў у штодзённым жыцці перамагаць зло дабром. Варта адзначыць, што ў галоўным алтары геранёнскай святыні знаходзіцца абраз св. Мікалая, біскупа, які жыў у IV ст. Абраз, намаляваны Анэляй Вольскай, прабывае ў парафіі з 1861 г. Галоўную адпустовую Імшу ўзначаліў кс. Ян Гавецкі, дэкан Іўеўскага дэканату. |
Фотарэпартаж |