50-годдзе адыходу ў вечнасць кс. Паўла Багінскага адзначалася ў Суботніках |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
27.03.2012 12:36 |
У жыцці кожнага чалавека важныя гадавіны нараджэння, сакрамэнту сужэнства або святарскага пасвячэння. Не менш важныя і гадавіны смерці. 24 сакавіка 2012 г. парафія Св. Уладзіслава ў Суботніках адзначала 50-годдзе адыходу ў вечнасць кс. Паўла Багінскага, былога пробашча парафіі. Урачыстую святую Імшу з удзелам святароў дэканата ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Дэкан Лідскі кс. прэлат Вінцэнты Лісоўскі ў гаміліі нагадаў гісторыю парафіі і жыццёвы шлях кс. Багінскага. Таксама святар падкрэсліў неабходнасць і глыбокае значэнне малітвы за памерлых. Ксёндз Павел Багінскі нарадзіўся ў 1880 г. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Вільні. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1908 г. і быў накіраваны ў парафію ў Ельні, пазней знішчаную падчас вайны. У 1910–1925 гг. працаваў у Будславе, пасля ў Гальшанах і Вішневе. У 1932 г. прыбыў у парафію ў Суботніках. Перажыў цяжкія часы ў перыяд ганенняў на веру. У час вайны даваў прытулак у плябаніі сіротам, удовам, бяздомным і яўрэям. |
Фотарэпартаж |