У Слоніме прайшоў VIII Турнір па міні-футболе ў памяць бл. Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
03.12.2012 17:57 |
Турнір распачаўся святой Імшой, падчас якой быў зачытаны прывітальны ліст ад біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Ксёндз Віталій Цыбульскі падрыхтаваў гамілію на тэму Касцёл і спорт у жыцці хрысціяніна. Пасля літургіі, ушанаваўшы рэліквіі бл. Яна Паўла ІІ, кс. Антоні Абухоўскі прамовіў да прысутных канферэнцыю «Год веры ў Касцёле — што гэта азначае для хрысціяніна?» Надышоў час спартыўных баталій. Жараб’ёўка. Падзел удзельнікаў на дзве групы. Гульні і першыя пераможцы ў падгрупах. Пачатак другога дня азнаменавала святая Імша. Затым адбыліся паўфіналы і матчы за выніковыя месцы: За 9-е месца Па выніках турніра былі вызначаны лепшыя ў наступных намінацыях: Кожны з удзельнікаў турніра атрымаў памятны падарунак. Арганізатарамі турніра выступілі кс. Артур Малафей, начальнік слонімскага фізкультурнага комплекса Аляксандр Гусар, генеральны спонсар Баляслаў Івашка. (VGr) |
Фотарэпартаж |