У Слоніме адбыўся футбольны турнір памяці благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
28.11.2011 16:19 |
25–26 лістапада 2011 г. у Слоніме праходзіў футбольны турнір памяці благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ. У гульні прынялі ўдзел 10 каманд з парафій Гродзенскай і Пінскай дыяцэзій. Прыехалі каманды з парафій Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), Св. Андрэя Апостала ў Слоніме, Маці Божай Вастрабрамскай (аўгустовак) у Гродне, Св. Сям’і ў Лідзе, Св. Роха ў Грандзічах, Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне, Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы, Маці Божай Каралевы ў Брэсце, Св. Тэрэзы ў Шчучыне, а таксама каманда святароў. Першы дзень турніру распачаўся св. Імшой, якую ўзначаліў арганізатар матчу кс. Артур Малафей. Гамілію прамовіў а. Андрэй Букштан OFMCap, пробашч парафіі ў Слоніме, які таксама правёў пасля літургіі канферэнцыю для ўдзельнікаў турніру. Пасля канферэнцыі адбылася жараб’ёўка каманд, якую правёў галоўны спонсар турніру Баляслаў Івашка. На адкрыцці турніру прысутнічаў Начальнік аддзела спорту і турызму г. Слоніма Генадзь Лявонаў. 1 — Слонім (Св. Андрэя Апостала)
|
Фотарэпартаж |