Слонімскія вернікі ўшанавалі памяць бл. Яна Паўла ІІ |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.12.2011 13:39 |
Падчас адарацыі малітоўную цішыню прасякваў сваёю глыбінёю заклік Яна Паўла ІІ: «Sursum corda» — «Угору сэрцы». «Ведаеце, гэта нейкі цуд, — кажа ўдзельніца малітвы, 80-гадовая бабуля. — Раней я і не ведала, што значыць адарацыя, трохі чула ад унукаў, але сёння я прыняла ўдзел у гэтай супольнай малітве. І вось толькі ў гэтыя гады пачынаеш цаніць кожную хвіліну свайго жыцця. Хачу падзякаваць усім тым, хто перажыў разам са мною гэтыя радасныя гадзіны». «Любоў навяртае сэрца і дорыць супакой чалавеку, які часам здаецца згубленым, атакаваным сіламі зла, эгаізму і боязі». «Падчас адарацыі мы прамаўлялі сваю малітву праслаўлення і, дзякуй Богу, пасля малітвы лёталі, нібы матылі, хацелася спяваць, дзякаваць Богу за тое, што ў нас ёсць дзе маліцца, ёсць што піць, чым дыхаць, за тое, што мы і ёсць будучыня свету, надзея Касцёла і, самае галоўнае, Яго надзея!» — кажа моладзь. Ксенія Багдановіч ![]() ![]() |