Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч удзельнічаў у з’ездзе, прысвечаным пастырству пакліканняў да святарства
Душпастырства
07.11.2011 12:19

5 лістапада 2011 г. у Рыме ў «Domus Pacis» («Доме міру») завяршыўся трохдзённы кангрэс, прысвечаны справе пакліканняў да святарства. Канферэнцыя, арганізаваная Папскай справай пакліканняў да святарства (Convegno della Pontificia Opera per le vocazioni sacerdotali), была прысвечана 70-годдзю заснавання гэтага папскага ведамства.

На з’езд пад дэвізам «Я абраў вас. Святары для нашага часу» сабраліся каля 250 удзельнікаў з усяго свету — біскупы, святары, кансэкраваныя асобы і свецкія. Касцёл у Беларусі прадстаўляў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Гэлоўная мэта з’езду заключалася ў паглыбленні рэфлексіі на тэму пакліканняў у сучаснай сітуацыі, а таксама разважанні аб перспектыве на будучыню. Такім чынам, форум ставіў перад сабой заданне: прааналізаваць справу пакліканняў да святарства ў мінулым, цяпер і ў будучым.

Найперш была падкрэслена вялікая роля Папскай справы пакліканяў да святарства, заснаванай Піем XII яшчэ ў 1941 г. З гістарычнага пункту гледжання яна здала экзамен і значна паспрыяла развіццю пастырства пакліканняў.

4 лістапада ўдзельнікі з’езду ў базыліцы св. Пятра прынялі ўдзел ва ўрачыстых Нешпарах, якія ўзначаліў папа Бэнэдыкт XVI. Набажэнства цэлебравалася на адкрыццё новага навучальнага года ў каталіцкіх універсітэтах Рыма, таму былі прысутныя тысячы студэнтаў. У гаміліі папа Бэнэдыкт XVI падкрэсліў незаменнае значэнне служэння святара ў справе збаўлення чалавека і вынікаючае з гэтага пакліканне да святарства. Святы Айцец падкрэсліў, што святары з’яўляюцца распарадчыкамі сродкаў збаўлення. Аднак яны распараджаюцца імі не па сваёй волі, але дзеля служэння народу Божаму. Усё іх жыццё павінна быць прысвечана гэтаму служэнню. Папа заклікаў студэнтаў не толькі сур’ёзна вучыцца, але і імкнуцца быць бліжэй да Хрыста, каб абвяшчаць Яго сучаснаму свету.


Сучасны стан

У выступленнях і сведчаннях шматлікіх дэлегатаў была выказана вялікая занепакоенасць крызісам пакліканняў у развітых краінах. Хоць у цэлым колькасць святароў у свеце павялічваецца, аднак у развітых краінах, а асабліва ў Еўропе, яна падае. Аналіз сучаснай сітуацыі паказаў, што рост пакліканняў адзначаецца ў тых парафіях, дзе прысутнічае сталая малітва аб пакліканнях, інтэнсіўнае, аўтэнтычнае хрысціянскае жыццё вернікаў і місійнае вымярэнне служэння святароў. Быў падкрэслены таксама рост пакліканняў у новых рухах.


Дзе нараджаецца пакліканне?

Асаблівую ролю ў пастырстве пакліканняў адыгрывае сведчанне святароў. Асаблівая ўвага была звернута на фігуру святара, які знаходзіцца ў цэнтры хрысціянскай супольнасці, на яго сведчанне, ахвярнасць служэння і прыклад жыцця. Адданасць святарскаму служэнню, гарманічная раўнавага ў розных сферах дзейнасці, малітва, падрыхтоўка гамілій, годная цэлебрацыя сакрамэнтаў, асабліва Эўхарыстыі, з’яўляюцца рашучымі фактарамі ў галіне пакліканняў, бо, як заўважае папа Бэнэдыкт XVI, пакліканні нараджаюцца з кантакту са святарамі.

Была падкрэслена роля парафіі з добра арганізаваным абвяшчэннем Божага слова, цэлебрацыяй сакрамэнтаў. Супольнасць жа вернікаў мае адпаведную фармацыю і будуе сваё жыццё на евангельскіх каштоўнасцях.    

Вялікая ўвага была нададзена ролі сям’і ў справе пакліканняў да святарства.


Справа пакліканняў — справа ўсёй хрысціянскай супольнасці

Адносна перспектывы ў галіне пастырства пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця ўдзельнікі з’езду падкрэслілі фундментальную ролю малітвы, як асабістай, так і супольнай. Штодзённая прыватная малітва, часты ўдзел у сакрамэнтах, асабліва ў сакрамэнце пакаяння, дапамагае маладым людзям пачуць голас клічучага іх Пана і адказаць на яго. Супольная малітва ў парафіі ўмацоўвае ў верніках пачуццё адказнасці за справу пакліканняў.

Пра значэнне малітвы адзін з удзельнікаў выказаўся так: «Every voсation is born from in-vocation», што азначае: кожнае пакліканне нараджаецца з паклікання або з малітвы. Менавіта да гэтага заклікаў Езус у Евангеллі, калі казаў, што жніво вялікае, а работнікаў мала, таму трэба прасіць гаспадара жніва, каб паслаў на яго сваіх работнікаў.

Пастырства пакліканняў павінна ўключаць у сябе элементы пастырства сям’і і моладзі, хрысціянскае выхаванне і евангелізацыю. Усё павінна быць падпарадкавана адной мэце — інтэнсіфікацыі высілкаў у галіне пакліканняў. Усё гэта азначае, што справа пакліканняў — гэта справа ўсёй хрысціянскай супольнасці.


З думкамі пра будучыню

Удзельнікі форуму апрацавалі напрамкі пастырства пакліканняў да святарства на будучыню. Прапановы разгледзіць і зацвердзіць Святы Айцец, пасля чаго яны будуць апублікаваны.

Наступны з’езд адбудзецца ў Дубліне у 2013 г.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Душпастырства

14.03 14:25Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе
02.12 07:00Святар благаслаўлення: успаміны пра кс. Рышарда Юніка ў гадавіну яго смерці
17.08 16:19Увага для міністрантаў: рэкалекцыі ў Лебедзеве адменены
11.08 17:13Моладзь мінскай парафіі Божага Цела наведала касцёлы і гістарычныя мясціны Берасцейшчыны
11.08 14:46«Заўсёды за ўсё дзякаваць Богу»: у Гродне дзякавалі за пілігрымку «Гродна – Рось»
06.06 18:47Назаўсёды ў нашых сэрцах: развітваемся з цудоўным святаром – кс. Янам Занеўскім
23.03 10:47Айцы піяры абвясцілі вынікі конкурсу на найлепшы відэаролік
01.03 09:021 сакавіка — 55-я гадавіна смерці кс. Віктара Шутовіча — беларускага святара і публіцыста
01.03 08:59Выратаваць ад забыцця: да 15-годдзя смерці кс. прэлата Юзафа Грасевіча
17.02 10:20Кароткая гісторыя кс. Станіслава Шчэмірскага ў 65-годдзе яго смерці