Новыя разважанні Крыжовага шляху на нашым партале |
Душпастырства |
07.03.2013 14:19 |
Аднак гэтае цяпло зведаеш, калі цалкам засяродзішся, а перад гэтым — знойдзеш час і жаданне, каб прыйсці ў касцёл. Удзел у набажэнствах Крыжовага шляху нясе своеасаблівую цішыню ў наша імклівае жыццё са шматлікімі і бясконцымі клопатамі; умацоўвае нашу веру; нагадвае пра, можа, ужо забытыя намі праўды веры; дае надзею; вучыць любові і адказнасці; вучыць ахвярнасці — з любові да Стварыцеля і дзеля дабра бліжняга. Заахвочваем да малітвы Крыжовага шляху таксама дома, у сям’і. Разважанні можна знайсці ў раздзеле «Літургія», дзе неабходна выбрать «Малітвы». Набажэнствы на ўшанаванне мукі Пана сабраны ў катэгорыі «Набажэнствы на працягу літургічнага года». (VGr) |