У Свіры і Засвіры адбыліся велікапосныя рэкалекцыі |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
12.04.2011 16:13 |
8–10 красавіка 2011 г. у Свіры і Засвіры (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Будслаўскі дэканат) адбываліся велікапосныя парафіяльныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні правёў пробашч нясвіжскай парафіі кс. дэкан Пётр Шарко. Рэкалекцыяніст нагадаў аб умовах добрай споведзі, распавёў пра небяспеку акультызму і розных практык, якія адводзяць чалавека ад Бога, а таксама вытлумачыў сэнс пятага касцёльнага наказу: дапамагаць у патрэбах супольнасці Касцёла. Ставячы ў прыклад святарскую дзейнасць кс. Станіслава Кучынскага і кс. Гжэгажа Каласоўскага, якія ў савецкія часы працавалі ў Шэметаве і Нясвіжы, кс. Шарко падкрэсліў, што вельмі важна, каб парафіяне маліліся за сваіх пастыраў і аб новых святарскіх і манаскіх пакліканнях. Кл. Міхал Бубен |
Фотарэпартаж |