Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі ў Свіры і Засвіры: прабачэнне і споведзь — важныя складальнікі жыцця |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
02.04.2012 15:54 |
З 30 сакавіка па 1 красавіка ў парафіях Св. Мікалая Біскупа ў Свіры і Найсвяцейшай Тройцы ў Засвіры адбываліся велікапосныя рэкалекцыі. Правёў іх а. Сяргей Трысцень OCD, пробашч парафіі Божага Цела ў Мінску. Рэкалекцыяніст нагадаў, што вера павінна абапірацца не на словах, а перш за ўсё на прыкладзе: «Вера без учынкаў — мёртвая». Так, звяртаючыся да бацькоў, кс. Трысцень заклікаў іх быць добрым прыкладам для сваіх дзяцей. Між іншым, была падкрэслена важнасць прабачэння і споведзі ў штодзённым жыцці. Можа, для кагосьці гэтыя рэкалекцыі стануць апошнімі. Таму важна заўсёды клапаціцца пра стан сваёй душы, важна належным чынам выкарыстоўваць той час, які дае нам Стварыцель на зямным шляху да неба. Кс. Б. Маджэеўскі |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.