«Любячая душа не можа бегчы адна»: адбылася завяршальная сустрэча, прысвечаная св. Тэрэзе ад Дзіцятка Езус |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
16.01.2012 11:49 |
На працягу года на сустрэчах прыхільнікаў духоўнасці Кармэлю вернікі разважалі над постаццю св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус. Асобе св. Тэрэзы было прысвечана каля 12 канферэнцый. Апошнюю канферэнцыю з гэтага цыклу а. Пётр Фраштэнга OCD прамовіў 12 студзеня 2012 г. Сустрэча ўключала ў сябе і дзяленне аплаткай, пасля чаго ўдзельнікаў чакаў салодкі пачастунак. Спосабам евангелізацыі ў Кармэлі Тэрэза абрала для сябе любоў: «любіць і цярпець для Хрыста, каб магчы супрацоўнічаць у збаўленні свету». Дзякуючы любові, святая ўмела надаць сваім пакутам апостальскае вымярэнне — свае пакуты яна ахвяроўвала за няверуючых. Поўны тэкст выступлення тут>>> Сваю місію св. Тэрэза ад Дзіцятка Езус жадала працягваць у небе. Яна не ўяўляла сабе жыцця ў небе ў выглядзе адпачынку, але як нічым не абмежаваную місійную дзейнасць. Будучы ў сэрцы Бога, яна прагнула палаць паўсюднай любоўю, каб у паўнаце рэалізаваць сваё місійнае пакліканне. Яна прагнула быць сябрам усіх людзей. У 1897 годзе ў лісце да а. Раланда яна пісала: «Я не паміраю, але ўваходжу ў жыццё, а ўсё, чаго не магу табе тут сказаць, дам Табе да зразумення на вышынях неба...» |
Фотарэпартаж |