Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пастырская сустрэча ў Мінску і знаёмства са справай Кольпінга (дададзены фотарэпартаж)
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.01.2012 17:01

19 студзеня 2012 г. у Мінску на чарговую пастырскую сустрэчу сабраліся святары, законнікі і законніцы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У межах сустрэчы выступіў прэзэс Цэнтральнага саюза справы Кольпінга ў Польшчы кс. Зэнан Мышк.

Справа Кольпінга, як адзначыў кс. Мышк, стартавала больш за 150 гадоў таму ў Германіі па ініцыятыве свецкіх католікаў. Яе заснавальнік — благаслаўлёны Адольф Кольпінг. «Час пакажа, што вам трэба рабіць», — такі дэвіз пакінуў сваім паслядоўнікам Кольпінг, заклікаючы таксама «жыць адказна, дзейнічаць салідарна». Супольнасць мае сямейны характар. Духоўнасць яе заключаецца ў жыцці верай, бо яна дапамагае ў вырашэнні жыццёвых праблем. Мэты супольнасці — фарміраванне добрых католікаў, добрых аўтарытэтаў і добрых спецыялістаў. Фарміраванне асобы ў цэлым, як было адзначана, спрыяе фарміраванню грамадства.

Ксёндз Мышк заахвоціў да заснавання супольнасцяў Кольпінга ў парафіях Беларусі. Падрабязная інфармацыя — на партале Цэнтральнага саюза справы Кольпінга ў Польшчы. www.kolping.pl

Бліжэйшыя мерапрыемствы ў архідыяцэзіі:

  • 1 лютага — дыяцэзіяльны дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця (Нарач; пачатак ў 11.00)
  • 25–26 лютага — сімпозіум для супрацоўнікаў СМІ (Баранавічы).

Падчас сустрэчы было абвечшана, што адказным за ўдзел душпастыраў з Беларусі ў Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе прызначаны кс. Ян Кучынскі. Форум пройдзе ў Ірландыі 10–17 чэрвеня 2012 г.

Наступная сустрэча — 21 лютага ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.