Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пастырская сустрэча адбылася ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
18.01.2012 16:29

18 студзеня 2012 г. душпастыры і законніцы, якія працуюць у Пінскай дыяцэзіі, сабраліся ў Баранавічах на пастырскую сустрэчу з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам, Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

Арцыпастыр падзякаваў прысутным за душпастырскую працу ў час святкавання Божага Нараджэння — цэлебрацыю набажэнстваў, калядныя сустрэчы ў сем’ях.

З нагоды распачацця Года новай евангелізацыі іерарх заклікаў больш увагі надаваць менавіта гэтай тэме, а таксама заахвоціў да правядзення набажэнстваў на працягу Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў — 18-25 студзеня. У мінскай архікатэдры, як нагадаў, па традыцыі адбудзецца малітоўная сустрэча прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій (21 студзеня, пачатак у 19.30).

Мітрапаліт Кандрусевіч нагадаў пра значэнне рэлігійнай літаратуры ў пашырэнні ведаў пра веру і заклікаў заахвочваць вернікаў цікавіцца новымі выданнямі.

Іншыя запланаваныя мерапрыемствы ў дыяцэзіі:

  • 4 лютага — дыяцэзіяльны дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця (семінарыя ў Пінску)
  • 4 лютага — дыяканскія пасвячэнні навучэнца семінарыі ў Пінску Аляксандра Канановіча з парафіі ў Ішкалдзі (пінская катэдра)
  • 5 лютага — 25-годдзе святарскіх пасвячэнняў кс. Тадэвуша Воласа SCI, пробашча парафіі ў Мазыры.

 Наступная сустрэча для душпастыраў Пінскай дыяцэзіі адбудзецца 20 лютага.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.