У Жодзіне прайшоў з’езд каталіцкіх музыкантаў |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
08.02.2012 11:20 |
Галоўнай мэтай сустрэчы было распаліць ў сэрцах прагненне творча служыць Богу музыкай і спевам. У рамках з’езду музыканты-настаўнікі парадавалі творчасцю, а таксама распавялі аб пачатках, першых кроках сваёй музычнай крэатыўнасці. У занятках па класах (клас для пачынаючых гітарыстаў, клас для заавансаваных гітарыстаў, клас для бас-гітарыстаў, клас для барабаншчыкаў і клас для салістаў) прафесійныя музыканты правялі некалькі заняткаў з агульнымі навучаннямі, а таксама з канкрэтнымі практычнымі інструкцыямі. На заканчэнне з’езду ўдзельнікі падрыхтавалі музычнае аздабленне нядзельнай Эўхарыстыі, а пасля яе прэзентавалі сваю працу на працягу трох дзён вернікам касцёла Маці Божай Фацімскай. Запланаваная мэта з’езду была дасягнута. Многія з удзельнікаў узмацніліся ў жаданні служыць Богу музыкай, а таксама прынялі рашэнне паспрабаваць напісаць уласную музыку і словы на рэлігійную тэматыку. |
Фотарэпартаж |