Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Адбылося пахаванне Віктара Іванова — бацькі кс. Дзмітрыя Іванова |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 09.03.2012 15:53 |
|
Удзел у набажэнстве прынялі родныя і блізкія памерлага, а таксама вернікі з Мінска. Ксёндз Дзмітрый Іваноў, сын памерлага, служыць у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і з’яўляецца пробашчам парафіі ў Шклове і ў Фашчаўцы. Пахаванне спачылага адбылося на могілках у Калодзішчах каля Мінска. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


9 сакавіка 2012 г. адбылося пахаванне бацькі кс. Дзмітрыя Іванова, святой памяці Віктара Іванова, які адышоў у вечнасць на 61 годзе жыцця пасля працяглай хваробы. Святую Імшу ў мінскім Чырвоным касцёле цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Канцэлебравалі літургію кс. Дзмітрый Іваноў і іншыя святары.
для друку