| Праслаўляць Бога праз спорт. Незвычайныя сустрэчы ў Вілейцы |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 27.09.2012 13:11 |
|
Як адзначае кс. Андрэй Кеўліч, ідэя арганізоўваць такія сустрэчы ў парафіі нарадзілася ў яго яшчэ падчас вучобы ў семінарыі. Прыехаўшы працаваць у Вілейку, святар убачыў вялікую колькасць дзяцей і моладзі, і зразумеў, што з’яднаць іх дапаможа спорт. Цяпер сустрэчы (футбол, валейбол) арганізоўваюцца і для старэйшых людзей. Часам у Вілейку прыязджаюць юнакі з Маладзечна. Сустрэчы папярэднічае Імша, а сама гульня распачынаецца і завяршаецца малітвай. «Упэўнены, што мы можам разам праслаўляць Бога праз спорт, клапоцячыся не толькі аб здароўі цела, а перад усім душы», — дадаў кс. Андрэй Кеўліч. Святлана Жылевіч |


Ужо другі год запар у Вілейскай парафіі праходзяць незвычайныя сустрэчы. Моладзь і старэйшыя, дзяўчаты і хлопцы збіраюцца кожны тыдзень, каб разам маліцца і праслаўляць Бога праз спорт.
для друку