Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Урачыстае распачацце катэхетычнага года ў Вілейцы
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
29.09.2009 11:25

У нядзелю 27 верасня 2009 г. у вілейскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылося ўрачыстае распачацце новага катэхетычнага года. Святую Імшу цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка.

На літургіі сабраліся шматлікія дзеці і моладзь разам са сваімі бацькамі, каб распачаць малітвай новы перыяд у пазнаванні Божых ведаў. У гаміліі біскуп Дзям’янка заахвоціў дзяцей прыходзіць на заняткі рэлігіі, дзе яны змогуць пазнаёміцца са Святым Пісаннем, у якім апавядаецца пра стварэнне свету, пра місію Езуса Хрыста, дзеі святых Апосталаў і інш. Затым іерарх звярнуўся да бацькоў, цытуючы выказванні Папаў і навучанне сінодаў адносна важнасці катэхезы ў жыцці хрысціяніна.

Пасля Эўхарыстыі адбылася хвалюючая падзея — адкрыццё новапабудаванага парафіяльнага дома, у якім сабраліся дзеці, моладзь і дарослыя, каб памаліцца разам з біскупам у катэхетычных класах, дзе ў хуткім часе распачнуцца ўрокі рэлігіі.

Напрыканцы біскуп сустрэўся з вернікамі, якія прымалі актыўны ўдзел у будаўніцтве парафіяльнага дома. Іерарху паведамілі, што два гады таму, 14 верасня 2007 г., адбылося асвячэнне будаўнічай пляцоўкі, дзе сёння ўжо стала магчымым сабрацца разам у новых парафіяльных памяшканнях.

На развітанне біскуп Дзям’янка благаславіў прысутных на далейшае будаўніцтва і на катэхетычную працу з дзецьмі і моладдзю.

Парафіяне з Вілейкі



 
 
 
 


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме