Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Маладзечна: легіянеры дзякавалі Богу за сваё пакліканне
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
14.12.2012 12:04

У свята Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі легіянеры курыі «Маці Божай Каралевы Анёлаў» сабраліся на малітву ў маладзечанскім касцёле св. Юзафа. Святую Імшу з іх удзелам узначаліў кс. прэлат Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі.

Гэтая супольнасць католікаў, якая належыць да апостальскага руху «Легіён Марыі», сваім шляхам да святасці і збаўлення выбрала Марыю.

Праз заступніцтва Беззаганнай і ўзносіліся ў гэты дзень малітвы: аб супакоі ў свеце, навяртанні грэшнікаў, за маладыя сем’і, каб яны мелі жаданне нараджаць і выхоўваць дзяцей на хвалу Божую.

Падчас сустрэчы легіянеры падсумавалі плён сваёй апостальскай працы. Кожная суполка мае сваю гісторыю. Так, найстарэйшая з іх са Смаргоні — 15 гадоў працы, супольнасць з Вілейкі — 10 гадоў працы, з Крывічоў — 8 гадоў, з Маладзечна дзве суполкі — 5 і 8 гадоў працы, з Радашковіч — 4 гады, з Лебедзева — 1 год працы.

Марыя Мартыненка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.