Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Маладзечна: легіянеры Марыі адзначылі 15-годдзе служэння
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
12.02.2013 15:03

У маладзечанскай парафіі Св. Юзафа суполка Легіёна Марыі «Зорка Надзеі» адзначыла 15-годдзе свайго існавання. Імшу падзякі Богу за пакліканне да служэння ў Легіёне Марыі 9 лютага цэлебраваў кс. Дзмітрый Дубовік. У свяце ўдзельнічалі таксама легіянерыі з Вілейкі і Смаргоні.

Прэзідыум «Зорка Надзеі» быў заснаваны ў 1998 годзе, а першым яе духоўным кіраўніком быў а. Гжэгаж Гуральскі, былы пробашч парафіі Св. Юзафа.

Апостальская праца легіянераў заключаецца ў малітве каля радзільнага дома кожную нядзелю, у наведванні ў сацыяльным прытулку дзяцей, бацькі якіх злоўжываюць алкаголем, у наведванні хворых і састарэлых католікаў, у падрыхтоўцы іх да візіту святара. Акрамя гэтага ў абавязкі легіянераў уваходзіць апека над дзіцячым і моладзевым прэзідыумамі Легіёна Марыі.

Легіянеры ў парафіі — першыя памочнікі святара. Зараз прэзідыум маладзечанскай парафіі налічвае 10 актыўных і 45 дапаможных легіянераў. Яны ўдзельнічаюць у рэкалекцыях, ва ўрачыстасцях, прысвечаных Маці Божай, у марыйным санктуарыі ў Будславе і іншых касцёлах.

Штотыднёвыя малітоўныя сустрэчы легіянераў спрыяюць іх узрастанню ў веры, а досвед апостальскай дзейнасці — адчуванню сябе патрэбнымі ў служэнні бліжнім дзеля хвалы Божай.

Асаблівую падзяку легіянеры выказваюць кс. прэлату Эдмунду Даўгіловічу-Навіцкаму за падтрымку і ўдзяленне благаслаўлення на іх дзейнасць.

Марыя Мартыненка

(VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.