Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Легіён Марыі адзначыў чарговую гадавіну існавання ў Беларусі (дададзены фотарэпартаж)
Беларусь - Пінская дыяцэзія
16.08.2012 17:05
18 гадоў таму, 14 жніўня, узнікла першая суполка Легіёна Марыі ў Беларусі. Добрай традыцыяй руху стала правядзенне рэкалекцый у Баранавічах напярэдадні свята Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі.
 
У гэтым годзе ў рэкалекцыях удзельнічалі легіянеры з усіх чатырох дыяцэзій, а канферэнцыі прамаўляў рэктар пінскай семінарыі кс. Ян Саламон. Святар навучаў вялікаму даверу да Пана Бога на прыкладах людзей Бібліі: Аўраама, Якава, жыцця святой Рыты і Эдыты Штайн. 
 
Ксёндз Ян Саламон тлумачыў сэнс служэння легіянераў у першаю чаргу сваёй уласнай сям’і, а таксама ў Касцёле і грамадстве; вучыў прабачэнню і цярпенню, як перамагчы зло цёплым словам і ўсмешкай.
 
У пятніцу, 10 жніўня, легіянераў наведаў біскуп Пінскай дыяцэзіі Антоні Дзям’янка, які цэлебраваў святую Імшу. У гаміліі пастыр падкрэсліў неабходнасць дзейнасці членаў Легіёна Марыі.
 
Заўжды ў час рэкалекцый легіянеры наведваюць Фацімскі касцёл у Баранавічах, рыхтуюцца і прымаюць удзел у святой Імшы, а пасля наступае час адпачынку на тэрыторыі касцёльнага двара: яны спяваюць, прымаюць удзел у конкурсах і розных забавах, падмацоўваюць сілы сумесным пасілкам, і за ўсё дзякуюць Пану Богу.
 
                                                                                               
Легіянерка з Маладзечна Марыя
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.