Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рэкалекцыі для легіянераў Марыі прайшлі ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
19.08.2011 12:45

У гэтым годзе апостальскі рух свецкіх людзей «Легіён Марыі» адзначае сваё 90-годдзе. Рыхтуючыся да гэтага свята, легіянеры Марыі з усіх куткоў Беларусі сабраліся на свае рэкалекцыі ў Баранавічы, каб духоўна падмацавацца. Рэкалекцыі праходзілі з 11 па 14 жніўня у Доме Святой Тройцы.

У гэтым годзе легіянеры былі атулены апекай чатырох святароў — асноўнага рэкалекцыяніста кс. Гжэгаша Балесты, пробашча з в. Лебедзева Маладзечанскага раёна, а таксама кс. Андрэя Фёдарава з Маладзечна, а. Юрыя Находкі, які з’яўляецца духоўным кіраўніком Легіёна Марыі ў Беларусі, і кс. Юзафа Дзеконьскага, мадэратара Легіёна Марыі. Прывітаць легіянераў прыехаў таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец, які 13 жніўня цэлебраваў для нас святую Імшу. Навука біскупа Велікасельца, як заўсёды, была вельмі натхнёнай і мудрай. У прыватнасці, іерарх адзначыў, што ў жыцці легіянера павінны быць тры арыенціры: малітва да крыжа (разважанне аб пакутах Езуса Хрыста); Эўхарыстыя; Маці Божая. Рэкалекцыяніст і нашы духоўныя айцы падчас рэкалекцый больш падрабязна асвятлілі гэтую тэму, за што мы ўсім ім вельмі ўдзячныя.

Быў у нас і цудоўны час адпачынку — так званы зялёны вечар з вогнішчам, сцэнкамі і конкурсамі. У нядзелю частка легіянераў разышлася па парафіях г. Баранавічы, каб сведчыць пра гэты рух. Спадзяемся, што ахвярныя душы адгукнуцца на гэты заклік і папоўняць шэрагі Легіёна Марыі.

Галіна Калевіч, легіянер Марыі


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме