Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Юбілейныя ўрачыстасці ў Баранавічах
Беларусь - Пінская дыяцэзія
16.01.2012 14:39

14 студзеня 2012 года ў баранавіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа адбылася ўрачыстасць з нагоды юбілею святарскага служэння кс. дэкана пробашча Валянціна Новака. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Канцэлебравалі літургію дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і шматлікія святары, сярод якіх — рэктар пінскай семінарыі кс. Ян Саламон, пробашч баранавіцкай парафіі Святога Зыгмунта і канцлер Пінскай курыі кс. Станіслаў Паўліна.

Апостальскі Адміністратар Пінскай дыяцэзіі адзначыў, што не чалавек выбірае сябе для святарства, але сам Хрыстус. Пакліканы ж толькі адказвае. Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра значэнне святарства ў жыцці Касцёла і яго функцыях: абвяшчаць слова Божае, асвячаць людзей і імі кіраваць. Гэта тыя заданні, дзякуючы якім Хрыстус прысутны ў жыцці Касцёла і кожнага верніка.

Арцыпастыр падзякаваў юбіляру за тое, што ў цяжкія часы ганенняў на касцёл пачуў голас клічучага Пана і пайшоў за Ім. «Гэта было нялёгкае рашэнне, бо трэба было прайсці падпольную фармацыю ў „семінарыі“ кс. інфулата Пянткоўскага», — адзначыў іерарх.

Мітрапаліт выказаў словы ўдзячнасці святару за ахвярнае служэнне на працягу 25 гадоў і за клопат аб пакліканнях. Іерарх пажадаў ксяндзу Новаку і надалей заставацца актыўным і мужна будаваць Валадарства Божае на зямлі.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.