Бацькі павінны клапаціцца пра веру сваіх дзяцей. Першая Камунія ў Баранавічах |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
06.05.2013 10:47 |
Звяртаючыся да бацькоў на пачатку ўрачыстасці, пробашч парафіі ксёндз дэкан Валянцін Новак заклікаў іх быць годнымі сведкамі Хрыста для сваіх дзяцей, клапаціцца пра жывую веру і духоўнае развіццё сваіх нашчадкаў, аддаючы іх Божаму Провіду і апецы Найсвяцейшай Панны Марыі. Завяршыўся гэты незвычайны ў жыцці дзяцей дзень агульным фотаздымкам на прыступках касцёла. Цяпер перад дзецьмі — так званы «белы тыдзень», падчас якога яны, апранутыя ў белае адзенне, як і ў дзень Першай Камуніі, будуць штодзённа ўдзельнічаць у набажэнствах. Дарэчы, касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах адметны тым, што нават у часы атэізму ён быў адчынены для вернікаў, тут з рук Слугі Божага біскупа Зыгмунта Лазінскага прымаў сакрамэнт канфірмацыі кардынал Казімір Свёнтэк. Галіна Рыбалтоўская Камунія — прыняцце Цела Хрыста падчас святой Імшы або падчас намашчэння хворых, якое асаблівым чынам яднае вернікаў са Збаўцам. Можа адбывацца ці толькі ў постаці хлеба, ці ў дзвюх постацях — хлеба і віна. (SZh) |
Фотарэпартаж |