Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Антоні Дзям’янка: «Шчаслівая сям’я — сям’я моцная ў веры»
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
21.08.2010 16:13

21 жніўня ў 12 гадзін дня ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе распачалася святая Імша для ўдзельнікаў IV Міждыяцэзіяльнай пілігрымкі сем’яў, а таксама для тых, хто вырашыў далучыцца да сумеснай малітвы ў інтэнцыі ўсіх сем’яў Беларусі, — святароў абодвух абрадаў (лацінскага і ўсходняга), кансэкраваных асобаў, прадстаўнікоў розных сямейных рухаў і супольнасцяў, абаронцаў чалавечага жыцця, працаўнікоў сямейных кансультацый і іншых вернікаў.

На пачатку святой Імшы да ўсіх прысутных з прывітальным словам звярнуўся а. Пётр Фраштэнга OCD, дырэктар Бюро па справах сям’і. Ён нагадаў, як гучыць тэма сёлетняга спаткання сем’яў, — «Шчасце чалавека — ў святасці сям’і». У сваіх разважаннях і пошуках прыкладу святой сям’і ён перамясціўся ў Назарэт, дзе жыла Марыя, муж Яе Юзаф і маленькі Езус. Яны даверылі сваё жыццё Богу. «Святая сям’я, — сказаў а. Фраштэнга, — гэта сям’я, у якой ёсць любой, малітва, давер Пану Богу».

Літургію ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ён заклікаў вернікаў супольна падзякаваць Богу за шчаслівыя сем’і Беларусі, прасіць аб заступніцтве Марыі ў штодзённым сямейным жыцці, маліцца за нарачоных, якія рыхтуюцца зрабіць гэты адказны крок у сваім жыцці, у рэшце рэшт, маліцца за свае сем’і, каб яны былі своеасаблівым «хатнім касцёлам», дзе маладое пакаленне будзе ўведзена ў таямніцы жыцця, смерці і ўваскрасення нашага Збаўцы Езуса Хрыста.

У сваёй гаміліі біскуп Дзям’янка адзначыў, што сям’я шчаслівая, калі яна верыць у Бога, і заклікаў паразважаць над гэтай думкай. Радасць, у якой жыве хрысціянская сям’я, — гэта, па словах іерарха, «узнагарода за вернасць сужэнскім абяцанням, дадзеным пры алтары Пана ў касцёле». «Шчаслівая сям’я — сям’я моцная ў веры. Называем яе Хатнім Касцёлам, — працягнуў біскуп. — У такой сям’і прысутнічае малітва, размовы на рэлігійныя тэмы, рэлігійная адукацыя, якая працягваецца ўсё жыццё чалавека — хрысціяніна, які павінен свядома перажываць розныя падзеі і не паддавацца чыёйсьці маніпуляцыі, якая часта мае не самыя прыстойныя намеры».

Біскуп Антоні Дзям’янка звярнуў увагу на тое, што кожная сям’я, так ці інакш, знаходзіцца пад пагрозай, бо сучасны свет прапануе вельмі шмат спакусаў, звязаных са злом і грахом. З гэтай прычыны іерарх заклікаў вернікаў: «Просім за нашыя сужэнствы, сем’і, заручаных, каб пад апекай Маці Божай Валадаркі Азёраў яны былі моцныя духам і не схіляліся ў бок спакусаў, якія прапаноўвае сучаны свет з рэлятэвістычнымі ўяўленнямі аб маральных нормах. […] Кожнае сужэнства мае сваю гару Табор. У супольным жыцці заўсёды ёсць узнёслыя хвіліны. Молім Божую Маці, каб радасці, зведаныя ў сям’і, паспрыялі духоўнаму ўзрастанню яе членаў».

На заканчэнне іерарх дадаў: «Сужэнства мае таксама сваю Галгофу. Гэта цярпенні блізкіх, хваробы, залежнасці, асаблівасці характару. Просім Марыю, каб кожны з сужэнцаў з годнасцю нёс свой крыж. […] Просім Бога аб ласцы пакорнага прыняцця волі Стварыцеля адносна іх сужэнства і задання ў свеце, Касцёле, супольнасці. Марыя Валадарка Азёраў, наша Маці, маліся за нас».

Пасля гаміліі адбылося аднаўленне сужэнскай прысягі, якое правёў душпастыр сем’яў Віцебскай дыяцэзіі кс. Алег Півавар. Звярнуўшыся да ўсіх прысутных сужэнцаў, святар папрасіў іх падаць адно аднаму правую руку і перад абліччам Бога шчыра адказаць на наступныя пытанні: «Ці вы гатовыя, будучы ў сужэнстве, любіць і шанаваць адно аднаго ўсё сваё жыццё?», «Ці абяцаеце адно аднаму захоўваць вернасць у шчасці і няшчасці, у здароўі і хваробе, а таксама любіць і шанаваць адно аднаго ва ўсе дні жыцця вашага?». «Што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае», — падсумаваў прысягу сужэнцаў кс. Алег Півавар.

Святую Імшу ўпрыгожваў сваім спевам хор браслаўскай парафіі, якім акампаніравалі скрыпачы з друйскай парафіі Найсвяцейшай Троіцы.

Поўны тэкст гаміліі >>>

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў