Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Турнір па настольным тэнісе сярод міністрантаў Мёрскага дэканату |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
10.11.2010 14:01 |
У парафііі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне 5 лістапада 2010 г. адбыўся турнір па настольным тэнісе сярод міністрантаў Мёрскага дэканату (Віцебская дыяцэзія). У спаборніцтвах прымалі ўдел хлопцы з Дзісны, Мёраў і Завуцця. Гульні праходзілі па кругавой сістэме, так, што кожны меў магчымасць паказаць свае здольнасці, а пераможца вызначаўся па суме балаў. У выніку першае і другое месца занялі каманды з Мёраў, на трэццім месцы — Дзісна. Але, нягледзячы на занятыя месцы, усе ўдзельнікі атрымалі добры зарад энергіі, раздзялілі азарт спаборніцтваў і цікава правялі час. Пасля гульні і цырымоніі ўзнагароджання ўсіх удзельнікаў чакаў смачны абед, падчас якога юнакі з радасцю дзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы. Адпачнуўшы і падсілкаваўшыся, хлопцы прыйшлі да высновы, што добра было б збірацца на такія спаборніцтвы часцей. Тым больш, што падобныя сустрэчы, таксама як і пілігрымкі ці малітоўныя чуванні, дапамагаюць маладым людзям наладжваць сяброўскія кантакты і дзяліцца сваімі талентамі. І, часам здараецца, што менавіта такія сустрэчы спрыяюць адкрыццю свайго паклікання, як у свецкім жыцці, так і ў служэнні Богу. Ксёндз Аляксандр Грыцкевіч
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.