| У Дзісне прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 03.05.2012 12:05 | 
| 
 Лучайскія, мёрскія і дзісненскія міністранты ўжо трэці раз мелі магчымасць сустрэцца на полі, а вось хлопцы з Віцебска на спаборніцтвы завіталі ўпершыню. Акрамя ўдзельнікаў, за свае каманды прыехалі пабалець і святары: кс. Мікалай Ліпскі, кс. Тадэвуш Дабравольскі і кс. дк. Валерый Марціноўскі. Дзісненскіх хлопцаў падтрымліваў кс. Аляксандр Грыцкевіч.  Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, дзякуючы чаму кожная каманда мела магчымасць памерацца сіламі з кожным сапернікам. Пасля лёсавання і агульнага пастраення галоўны суддзя турніру нагадаў правілы і дадаў, што, нягледзячы на розныя складанасці гульні, трэба памятаць аб павазе і духу братэрства. | 
| Фотарэпартаж | 












 1 мая ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі на кубак біскупа Уладзіслава Бліна. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Дзісны, Віцебска, Лучая і Мёраў.
1 мая ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне прайшоў турнір па міні-футболе сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі на кубак біскупа Уладзіслава Бліна. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Дзісны, Віцебска, Лучая і Мёраў. для друку
 для друку
