Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лепшыя тэнісісты — у Дзісне: турнір сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
30.11.2010 14:07 |
У апошнюю суботу лістапада, перад распачаццем Адвэнту, у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне праводзіўся турнір па настольным тэнісе сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі. Як аказалася, настольны тэніс сярод міністрантаў не так распаўсюджаны, як футбол, таму ў турніры прымалі ўдзел толькі чатыры каманды: з Дзісны, Мёраў, Лучая і каманда з Дзісненскага дзіцячага дому. Аднак, як паказалі спаборніцтвы, узровень падрыхтоўкі некаторых хлопцаў аказаўся даволі высокі. У выніку за прызавыя месцы змагаліся міністранты з Мёраў і Дзісны. Пасля фінальных гульняў трэцяе месца заняў Уладзіслаў Тычко з Мёраў, другое — Віталій Вармахоўскі з Дзісны і абсалютным пераможцам турніра стаў Уладзіслаў Гіржда з Дзісны. Спаборніцтвы, якія праводзяцца сярод міністрантаў, у чарговы раз паказалі, што спорт можа быць добрай магчымасцю, каб сустрэцца і падзяліцца сваімі талентамі. Таму добра было б, каб спартыўным мерапрыемствам сярод веруючай моладзі ўдзялялася ў парафіях больш увагі. Кс. Аляксандр Грыцкевіч
|
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.