| Другі дзень сустрэчы моладзі ў Браславе |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 19.08.2011 14:53 |
|
Пасля ўсе сабраліся разам у браслаўскай святыні, каб паслухаць канферэнцыю на тэму «Бог стварыў яго і яе». Айцец Вячаслаў Пялінак МІС расказаў маладым людзям аб усёй прыгажосці маладога жыцця і заахвоціў разабрацца ў сабе з Божай дапамогай. Д’ябал, па словах святара, падманвае чалавека, унушае, што кожны чалавек дрэнны. Але Бог пераконвае нас, кажучы, што ўсе людзі добрыя. Актыўнай моладзь была і на футбольным полі, дзе прыйшлося пабалець за футбалістаў. Супраць святароў змагалася каманда моладзі. У варотах замест футбольнага мяча пабываў нават абутак. Перамогу атрымалі святары. Пасля малітвы для моладзі была арганізавана дыскатэка. З радаснымі эмоцыямі маладыя людзі пайшлі на начлег, каб набрацца сіл на новы дзень.
|
| Фотарэпартаж |


18 жніўня, другі дзень моладзі ў Браславе, прайшоў для яго ўдзельнікаў весела і цікава. Новы дзень юнакі і дзяўчаты сустрэлі ранішняй малітвай і святой Імшой.
для друку