Інцэніроўка Божага Нараджэння. Па-іншаму |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
16.01.2012 15:43 |
Інсцэніроўкі Божага Нараджэння вельмі часта можна назіраць у нашых парафіях. Звычайна акцёрамі з’яўляюцца дзеці. І сцэны ўсім вядомыя: Юзаф, Марыя, Дзіцятка, пастушкі… У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага таксама адбылася калядная пастаноўка. Але па-іншаму. Пасля Вяночка да Божай Міласэрнасці і малітвы Ружанца на сустрэчы старэйшых асоб у катэдральнай кавярні вернікі парафіі Святога Духа паказалі адзін з сюжэтаў нашага звычайнага жыцця: падрыхтоўку да Божага Нараджэння. Былі прадстаўлены супрацоўнікі гарадскога магазіна «Веста», працаўнік ЖКГ, спіты бяздомны чалавек, бабуля з унучкай. Сюжэт закруціўся вакол падарунка, які гэтых людзей паяднаў, бо па дабрыні іх сэрца, пераходзіў з рук у рукі: кожнаму хацелася зрабіць для іншых свята лепшым. Аказалася, у сувенірны пакунак была пакладзена любоў. Аўтарам сцэнарыя з’яўляецца с. Наталля з парафіі Святога Духа. Усім прысутным было вельмі прыемна назіраць за майстэрствам, якое прадэманстравалі акцёры — звычайныя парафіяне. Як пасля высветлілася, ніхто з іх не мае нічога агульнага з прафесійным тэатрам. Да самаадданай творчасці іх пабудзіла любоў да Езуса. І яны яе прадэманстравалі. Дк. Валерый Марціноўскі |
Фотарэпартаж |