Адкрыць сэрцы Хрысту і патрабуючым. Вернікі Віцебска распачалі Адвэнт з наведвання хворых |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
28.11.2011 17:05 |
Валанцёры з парафій Святога Духа і Езуса Міласэрнага ў Віцебску наведалі пацыентаў абласной клінічнай бальніцы. Святую Імшу ў першы дзень літургічнага года тут узначаліў кс. Аляксей. Бальнічная капліца ледзь змясціла ўсіх жадаючых распачаць Адвэнт супольнай малітвай. Шмат хворых прыступілі да сакрамэнту пакаяння і паяднання. Супольная малітва атрымалася шчырай і ўзнёслай, бо кожны адчуў любоў Пана Бога: побач з хворымі і нямоглымі маліўся святар, быў урач, прысутнічалі школьнікі і студэнты з ліку валанцёраў. Час Адвэнту толькі распачаўся, і ад кожнага з нас залежыць, наколькі шчыра мы здольныя адкрыць свае сэрцы Хрысту і ў адносінах да бліжняга. Барбара Сіпайла |
Фотарэпартаж |