Свята Дажынак адбылося ў пастаўскім касцёле |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
18.10.2012 23:08 |
Восьмы год парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Антонія Падуанскага ў Паставах працуе паводле метаду новай евангелізацыі (НАП — новае аблічча парафіі). За гэты час у нас адбыліся 36 падзеяў, на якія праз парафіяльны ліст «Дарога да Бога» запрашаліся ўсе вернікі парафіі. Наступіла значнае ажыўленне рэлігійнага жыцця. Вернікі жадаюць духоўнага развіцця, часцей прыступаюць да сакрамэнтаў. 14 кастрычніка ў нашым касцёле адбылася чарговая, 37-я падзея — «Дажынкі». Праводзілася гэта не ўпершыню. Ужо стала традыцыяй, што ў пачатку кастрычніка ў касцёле збіраюцца прадстаўнікі СВК, дэлегацыі з вёсак, фермеры з вянкамі, снапамі, пладамі зямлі, каб падзякаваць Богу за хлеб і ўсё тое, што вырасла ў садзе і на агародзе. Асаблівасцю сёлетняга свята было тое, што яно пачыналася не ў касцёле, а ў кожнай сям’і. Трэба было менавіта ў сям’і падзякаваць Богу за хлеб і тое, што да хлеба, а таксама праявіць адкрытасць і давер да бліжняга: з кавалкам хлеба пайсці да суседа, падзяліцца з ім і разам пайсці на свята. |
Фотарэпартаж |