Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Хачу служыць Беларусі»: святарскае пасвячэнне ў Паставах
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
10.12.2012 12:47
8 снежня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Антонія Падуанскага ў Паставах адбылося святарскае пасвячэнне дыякана Данілы Мыслянцава. Радасная падзея супала з парафіяльным адпустам.
 
Ва ўрачыстай святой Імшы, якую ўзначаліў біскуп Уладзіслаў Блін, прынялі ўдзел шматлікія вернікі, а таксама святары з Мінска, Віцебска, Камаяў, Варапаева, Лучая, Празарокаў і Крулеўшчыны.
 
Павіншаваць новапрэзбітэра разам з пробашчам прыехалі дзеці і моладзь з парафіі Божага Провіду ў Слабодцы, дзе дыякан Даніла Маслянцаў у свой час быў на практыцы.
 
Пастаўскі касцёл быў перапоўнены. Парафіяне даўно прыкіпелі душой да новапрэзбітэра — усім вельмі падабаюцца яго шчырыя і ўзнёслыя гаміліі на роднай мове. Таму навіну ад біскупа пра тое, што ксёндз Мыслянцаў застанецца служыць у Паставах, вернікі успрынялі з вялікай радасцю.
 
Звяртаючыся да вернікаў, біскуп Блін выказаў надзею, што пастаўская парафія праз стварэнне суседскіх груп для чытання і разважання Евангелля будзе і надалей узрастаць у веры. «Прашу Бога, каб ваша праца і ўдзел прынеслі як мага большыя плады і благаслаўляю вас з усяго сэрца», — адзначыў іерарх.
 
Са словамі падзякі звярнуўся да прысутных і новапрэзбітэр: «Я падрыхтаваў прамову, але вельмі хвалююся, таму буду гаварыць сэрцам. Шчыра дзякую біскупу, які прыняў мяне як сына… Вельмі дзякую за айцоўскую апеку пробашчу… Я хачу служыць Беларусі…»
 
Шмат кветак было падорана новаму слузе алтара, шмат пажаданняў выказана. Парафіяне выходзілі з касцёла вельмі ўзрушаныя, але радасныя. 
 
«Мяне захапіў яго вялікі патрыятычны ўздым, яго жаданне служыць Беларусі. Зноў я праводжу паралель паміж ксяндзом Данілам і нашым слынным паэтам Максімам Багдановічам», «Уражвае яго нялёгкі шлях да святарства… Буду маліцца, каб Пан Бог благаслаўляў яго…» — такія словы прамаўлялі вернікі.
 
«Я першы раз на такой падзеі — святарскім пасвячэнні, і гэта мяне вельмі ўразіла, — распавяла сакратар раённай арганізацыі „Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны“ Людміла Сяменас. — На працягу ўсяго часу, калі малады дыякан працаваў тут, у Паставах, ён не пакідаў нас абыякавымі. Даніла самастойна вывучыў беларускую мову, пры гэтым карыстаецца ёй і сваім прыкладам дае нам, беларусам, прыклад таго, як трэба адносіцца да матчынай мовы».
 
Некалькі месяцаў таму новапрэзбітэр Даніла Мыслянцаў паступіў на факультэт філалогіі Літоўскага педагагічнага ўніверсітэта. Ён прагне атрымаць філалагічную адукацыю і далей служыць Беларусі — не толькі як святар, але і як перакладчык рэлігійных тэкстаў.  Памолімся, каб усе яго жаданні споўніліся…
 
 Аліна Латыш
 

 
Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў