| Дзеці Паставаў падарылі радасць сіротам і састарэлым людзям |
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
| 10.01.2013 16:39 |
|
Для дзяцей з прытулка былі таксама падрыхтаваны падарункі і салодкі стол, каб і такім чынам дзеці адчулі Божае святло і радасць з нагоды нараджэння Збаўцы. Рыхтавалі інсцэніроўку сёстры Ордэна Маці Божай Міласэрнасці. Удзельнічалі ў ёй каля 30 дзецяй ва ўзросце 8–12 гадоў. Сцэнка была вельмі цёпла сустрэта гледачамі, бачна было, як стараліся дзеці, якая вялікая падрыхтоўка была праведзена. Гледачы адзначылі таксама прыгожыя касцюмы герояў і дэкарацыі. Аліна Латыш |
| Фотарэпартаж |


У перыяд калядных святаў вернікі пастаўскай парафіі Св. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі падрыхтавалі пастаноўку «Народзіны Святла». Убачыць яе змаглі і дзеці з прытулка, якія ў гэты дзень завіталі ў касцёл. Пасля дзеці паказалі інсцэніроўку ў пансіянаце для адзінокіх людзей. Цяпер маленькія артысты рыхтуюцца да выступлення ў адной з гарадскіх школ.
для друку