Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа Францішак пачаў візіт у Пампеі і Неапаль
Святы Айцец
21.03.2015 14:35

21 сакавіка Папа Францішак знаходзіцца з аднадзённым пастырскім візітам у паўднёваітальянскім рэгіёне Кампанія, у рамках якога наведвае два гарады – Пампеі і Неапаль. Сваё падарожжа Святы Айцец пачаў cа знакамітага пампейскага санктуарыя Маці Божай Ружанцовай, у які прыбыў каля 8.00 на верталёце з Ватыкана.

 
Папа Францішак наведае штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку
Святы Айцец
19.03.2015 21:22

25 верасня 2015 г. Папа Францішак наведае штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку. Візіт адбудзецца ў рамках святкавання 70-й гадавіны ААН.

 
Святы Пасад асудзіў тэракт у туніскім музеі
Дзяржава Ватыкан
19.03.2015 21:17

Нечалавечым актам назваў Дзяржаўны Сакратар Папы кардынал П’етро Паралін тэрарыстычны напад у туніскім музеі “Бардо”, учынены 18 сакавіка, у выніку якога загінулі па меншай меры 20 чалавек.

 
Папа пацвердзіў кананізацыю бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса
Святы Айцец
18.03.2015 15:21

18 сакавіка падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата Папа Францішак аўтарызаваў зацвярджэнне дэкрэта адносна прызнання цуду праз заступніцтва благаслаўлёных бацькоў св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса — Мары-Зэлі і Луі Мартэнаў. Пантыфік аўтарызаваў таксама сем дэкрэтаў аб прызнанні гераічнасці цнотаў некалькіх кандыдaтаў да беатыфікацыі.

 
Папа Францішак: «Дзеці — багацце для чалавецтва і Касцёла»
Слова Папы
18.03.2015 14:52

Дзеці прыносяць жыццё, радасць, надзею, а таксама і клопаты; але лепш мець гэтыя клопаты, чым грамадствы сумныя і шэрыя, па прычыне таго, што засталіся без дзяцей — адзначыў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 18 сакавіка. Сваю перадапошнюю катэхезу з першай часткі разважанняў пра сям’ю Пантыфік прысвяціў дзецям як вялікаму дару для чалавецтва.

 
Cвяты Айцец заклікае настаўнікаў найбольш любіць складаных вучняў
Святы Айцец
16.03.2015 15:10

14 сакавіка Святы Айцец сустрэўся з членамі Каталіцкага настаўніцкага саюза — італьянскага аб’яднання, у якое ўваходзяць школьныя настаўнікі з усёй краіны. На аўдыенцыі з Пантыфікам, якая адбылася ў ватыканскай Зале Паўла VI, сабраліся каля 2 тыс. яе членаў.

 
Папа Францішак: «Бог нас любіць любоўю бескарыслівай і бязмежнай»
Слова Папы
16.03.2015 10:59

«Выраз, які абагульняе ўсё Евангелле, усю веру, усю тэалогію: Бог нас любіць любоўю бескарыслівай і бязмежнай», — адзначыў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 15 сакавіка. Пантыфік заклікаў вернікаў, каб іх велікапосны шлях стаў шляхам прабачэння, адкрытасці і любові.

 
Папа абвясціў Юбілейны Год міласэрнасці
Святы Айцец
14.03.2015 15:59

Святы Год міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка ў ватыканскай базыліцы св. Пятра.

 
Кардынал П’етро Паралін пра выклікі для ватыканскай дыпламатыі
Святы Айцец
12.03.2015 17:49

«Задача пабудовы міру патрабуе ад Святога Пасада канкрэтных дзеянняў, накіраваных на дасягненне «братэрства» і мірнага «суіснавання» народаў у рамках міжнароднага права», — адзначыў Дзяржсакратар кардынал П’етро Паралін, звяртаючыся 11 сакавіка да студэнтаў і выкладчыкаў Папскага грыгарыянскага ўніверсітэта.

 
Святы Айцец: альбо любім — альбо з’яўляемся крывадушнікамі
Святы Айцец
12.03.2015 15:57

«Хрысціянін не мае кампрамісных шляхоў: калі не дазволіць Божай міласэрнасці дакрануцца да сябе і не любіць бліжняга, стане крывадушнікам, які ўсё разбурае, замест таго, каб чыніць дабро», — адзначыў Папа Францішак 12 сакавіка падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане.

 
У Вялікі чацвер Папа Францішак абмые ногі вязням
Святы Айцец
12.03.2015 11:30

У Вялікі чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме «Рэбібія». Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя — як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Папа Францішак абмые ногі, згодна з абрадам, уласцівым гэтай літургіі.

 
Папа Францішак: «Малітва пажылых людзей — вялікі дар для Касцёла»
Слова Папы
11.03.2015 14:46

У катэхезе падчас агульнай аўдыенцыі 11 сакавіка Папа Францішак распавёў пра пакліканне пажылых людзей.

 
Папа сустрэўся з каралеўскай парай Бельгіі
Святы Айцец
10.03.2015 13:46

9 сакавіка ў ватыканскім Апостальскім палацы Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Караля Бельгіі Філіпа разам з жонкай, каралевай Мацільдай. Манаршая пара сустрэлася пасля таксама з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам.

 
Папа Францішак: «Бізун Езуса — гэта Яго міласэрнасць»
Слова Папы
09.03.2015 14:44

Дазволіць Хрысту «прыбраць» у сэрцах і выгнаць разнастайных ідалаў, якія знайшлі ў нас свой прыстанак, заклікаў Папа Францішак 8 сакавіка ў сваіх разважаннях перад малітвай «Анёл Панскі».

 
Для свецкіх супрацоўнікаў Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі
Святы Айцец
06.03.2015 16:11

23-26 сакавіка ў капліцы св. Паўла ў Апостальскім палацы Ватыкана пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для свецкіх супрацоўнікаў структур Рымскай курыі і звязаных з ёй устаноў. Галоўнай тэмай духоўных практыкаванняў будзе спакушэнне Езуса на пустыні. Правядзе рэкалекцыі вядомы італьянскі біблеіст кс. Фабіо Расіні, кіраўнік аддзела пакліканняў Рымскай дыяцэзіі.

 
<< Першая < Папярэдняя 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 101 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.